Андрай Сладкавіч
Андрай Сладкавіч | |
---|---|
Andrej Sládkovič | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Andrej Braxatoris |
Псеўданімы | Andrej Braxatoris[1] |
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1820[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1872[2][3] (52 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, крытык, публіцыст, перакладчык |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | паэзія |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́ндрай Сла́дкавіч (славацк.: Andrej Sládkovič), сапраўднае імя Андрай Браксатарыс (славацк.: Andrej Braxatoris, псеўданімы Андрай Браксатарыс-Сладкавіч, Онджай Красіслаў Сладкавіч; 30 сакавіка 1820, Крупіна — 20 красавіка 1872, Радвань над Гронам) — славацкі евангельскі святар, паэт, літаратурны крытык, публіцыст і перакладчык. Прадстаўнік г. зв. пакалення «штураўцаў». Разам з Самам Халупкам, Янам Бота і Янка Кралем належыць да найвыбітнейшых паэтаў эпохі славацкага рамантызму.
Бацька Марціна Мілаша Браксатарыса, таксама евангельскага святара, паэта, рэдактара і перакладчыка; дзед Паўла Браксатарыса, лібрэтыста і песенніка, сузаснавальніка славацкай аперэты.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў незаможнай пратэстанцкай сям'і настаўніка і літаратара, у 1826—1830 гадах навучаўся ў Крупіне, пасля ў 1830—1831 у Перачанах, у 1831—1832 наведваў піярскую гімназію ў Крупіне, у 1832—1840 навучаўся ў евангелісцкім ліцэі ў Шэльмецбані, у 1840—1842 — у евангелісцкім ліцэі ў Прэсбургу, нарэшце ў 1843—1844 вывучаў тэалогію ва ўніверсітэце ў Гале.
У 1839—1840 гадах вучыўся ў хаце Паўла Пішла, дзе пазнаёміўся з Марынай Пішлавай, у 1838 працаваў памочнікам настаўніка ў Ладзанях. У 1841 годзе разам з Самуэлем Юркавічам заснаваў «славацкі нацыянальны тэатр» у Собацішці. У 1842—1843 быў выхавацелем у Годрушы, па вяртанні з навучання ў Гале стаў выхавацелем у сям'і Паўла Безега ў Рыбарах.
У 1847 пасвечаны на святара і стаў пастырам у Грохаці. З захапленнем сустрэў рэвалюцыю 1848—1849 гадоў. Верыў, што ідэалы свабоды, роўнасці і братэрства пранікнуць у свядомасць народаў. У 1849 быў затрыманы. Ад 1856 да смерці служыў святаром у Радвані над Гронам. Браў удзел у мемарандавым сходзе ў Марціне, дзе быў пісарам, стаў адным з заснавальнікаў Маціцы славацкай, член яе літаратурнага аддзела. Па смерці Карала Кузмані ў 1867 годзе стаў старшынёй спеўнікавага камітэта, задачай якога было выданне духоўных спеваў і набажэнскіх кніга. У 1868 цяжка захварэў на вадзянку, ад якой ужо не акрыяў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя вершы апублікаваныя ў альманаху «Нітра». У сваёй рамантычнай паэзіі спалучаў матывы славацкага фальклору з філасофскім уяўленнем пра ідэальную маральнасць, прыгажосць і дасканаласць чалавека. Моцнай натхняльнай крыніцай былі ўласны досвед, эмацыйнае жыццё, асабістыя канфлікты, пошук жыццёвай раўнавагі ў цяжкім становішчы народнага і грамадскага жыцця. Звяртаўся да розных жыццёвых пытанняў, адкрываў «неадкрытае» хараство ў славацкай прыродзе, у людзе і яго культуры.
Быў пад моцным уплывам Людавіта Штура і адносіўся да вядучых асоб яго суполкі. Стаў адным з заснавальнікаў Маціцы славацкай, спрычыніўшыся да ажыўлення славацкага жыцця. Падтрымліваў кантакты з выбітнымі прадстаўнікамі славянскіх народаў. На яго мысленне ўплыў аказала таксама філасофія Гегеля.
Акрамя пастырскай дзейнасці, пісаў і на рэлігійную тэматыку. яго знакамітая паэма «Марына», якая ўслаўляе любоў не толькі да жанчыны, але і да народу, і лірычна-эпічная паэма «Дзетван» уважаюцца вяршыняй яго вершаванага майстэрства. «Марына» стала найбольш перакладаным яго творам (двойчы на венгерскую, чэшскую, польскую, французскую мовы).
Займаўся таксама перакладамі з расійскай (Аляксандр Пушкін), французскай (Вальтэр, Жан Расін), нямецкай (Ёган Вольфганг фон Гётэ) моў; пісаў публіцыстычныя артыкулы, рэцэнзіі і водгукі, якія мелі высокі тэарэтычны ўзровень.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Ад 1960 штогод ладзіцца Сладкавічава Радвань — конкурс мастацкай дэкламацыі.
Імем Андрая Сладкавіча названая малая планета і гімназія ў Банскай Бістрыцы.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Andrej Sládkovič // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Сладкович Андрей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
Андрай Сладкавіч на Вікісховішчы |
- Жыццяпіс і поўны збор твораў (славацк.) у Залатым фондзе газеты SME
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1820 годзе
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1872 годзе
- Памерлі ў Банска-Бістрыцы
- Пахаваныя ў Славакіі
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Крупіне
- Паэты Славакіі
- Пісьменнікі Славакіі
- Дзіцячыя пісьменнікі Славакіі
- Перакладчыкі Славакіі
- Літаратурныя крытыкі Славакіі
- Драматургі Славакіі
- Перакладчыкі на славацкую мову
- Перакладчыкі з нямецкай мовы
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі з французскай мовы
- Пісьменнікі рамантызму
- Штураўцы