Андрэй Валер’евіч Хмель
Андрэй Валер’евіч Хмель | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Церахаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1983 |
||||||
Адукацыя |
Андрэй Валер’евіч Хмель (нар. 1983, Ліда) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Лідзе.
Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт у 2006 годзе, у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў інжынерам-энергетыкам аддзела галоўнага энергетыка ТАА «Біякам Тэхналогія», галоўным спецыялістам аддзела энергетыкі і паліва Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, узначальваў Гродзенскае ўнітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Гарсвятло»[1].
З мая 2016 года працаваў генеральным дырэктарам АУПП «Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка»[1].
З 8 снежня 2017 года — намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. З 4 чэрвеня 2020 года па 30 мая 2023 года быў Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
30 мая 2023 года прызначаны старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта[2].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б В Гродно новый мэр — смотрите, кто им стал
- ↑ Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта і кіраўнікі мясцовай вертыкалі. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2023. Праверана 30 мая 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Выпускнікі аграэнергетычнага факультэта БДАТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта