Андрэй Васілевіч Клімовіч
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Андрэй Васілевіч Клімовіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 жніўня 1988[1][2] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Волга (Ульянаўск) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй Клімовіч (нар. 27 жніўня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік расійскага клуба «Волга» з Ульянаўска.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, выступаў за мінскія «Зорку-БДУ» і «Дынама», з апошняга (дзе гуляў за дубль) аддаваўся ў арэнду клубу Першай лігі «Баранавічы».
Сезон 2010 правёў у нясвіжскім «Верасе», а ў снежні 2010 года трапіў у склад брэсцкага «Дынама». Разглядаўся як асноўны брамнік, але ў другой палове сезона 2011 прайграў канкурэнцыю Вадзіму Дзеонасу, у сезоне 2012 — Валерыю Фамічову. Толькі ў сезоне 2013 нарэшце стаў асноўным брамнікам і згуляў ва ўсіх 32 матчах чэмпіянату.
У снежні 2013 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[4]. У першым жа матчы сезона, 22 сакавіка 2014 года супраць магілёўскага «Дняпра» на Кубак Беларусі, дапусціў грубую памылку, з-за якой «Гомель» прайграў 1:2. Пасля гэтага асноўным брамнікам каманды стаў Мікалай Раманюк, але праз некаторы час Клімовіч вярнуў месца ў аснове. Пазней стаў дэманстраваць выдатную гульню, 10 жніўня 2014 года стаў героем матча супраць салігорскага «Шахцёра», калі парыраваў два пенальці, дзякуючы чаму гомельскі клуб перамог 1:0.
У студзені 2015 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком футбольнага клуба «Мінск»[5]. У «Мінску» замацаваўся як асноўны брамнік, правёў ад пачатку да канца ўсе матчы сезона 2015. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[6]. У сезоне 2016 згуляў ва ўсіх матчах каманды, дапамог «Мінску» заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце, усталяваўшы новы рэкорд — правёў 19 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце за сезон. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. Пасля няўдалай гульні Сяргея Ігнатовіча ў першым матчы сезона (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) Клімовіч заняў месца асноўнага брамніка. Аднак, 27 ліпеня 2017 года ўжо памылкі Клімовіча прывялі да паражэння ў Лізе Еўропы ад кіпрскага АЕКа (0:2), пасля чаго Ігнатовіч вярнуўся ў асноўны склад, а Клімовіч заставаўся другім брамнікам. Толькі ў канцы сезона, з-за траўмы Ігнатовіча, Андрэй зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[8].
У студзені 2018 года падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[9]. Стаў асноўным брамнікам і капітанам салігорскай каманды. У сакавіку 2019 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорцамі[10].
У жніўні 2019 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Арэнбург»[11]. Стаў асноўным брамнікам каманды, але не выратаваў яе ад вылету ў ФНЛ па выніках сезона 2020/21. У чэрвені 2021 года стла вядома, што «Арэнбург» не будзе падаўжаць кантракт з брамнікам[12].
У ліпені 2021 года папоўніў склад краснадарскай «Кубані», якая выйшла ў ФНЛ[13]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, пасля апынуўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2021 года быў выстаўлены клубам на транфер[14], у выніку застаўся ў камандзе, але на поле ўжо не выхадзіў. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Кубань»[15].
У жніўні 2022 года стаў іграком ульянаўскай «Волгі»[16], дзе замацаваўся ў складзе. У чэрвені 2023 года, нягледзячы на вылет «Волгі» ў Другую лігу, падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[17].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў жніўні 2014 года[18], пасля паспяховай гульні за «Гомель», але тады так і не дэбютаваў за яе. Пасля выклікаўся ў зборную ў якасці іграка «Мінска», звычайна быў трэцім брамнікам. 12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у зборнай, правёўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Новай Зеландыі (1:0).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
- Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2016
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Andrey Klimovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrey Klimovich // FBref.com
- ↑ https://www.fcvu.ru/news/vse-novosti/1157-andrej-klimovich-stal-igrokom-volgi
- ↑ Андрей Климович подписал контракт с "Гомелем"
- ↑ Андрей Климович сменил "Гомель" на "Минск"
- ↑ Андрей Климович продлил контракт с "Минском"
- ↑ Андрей Климович стал игроком минского "Динамо"
- ↑ Климович покинул минское «Динамо»
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании Андрея Климовича
- ↑ "Шахтер" на два года продлил контракт с Климовичем
- ↑ Официально: Андрей Климович стал игроком "Оренбурга"
- ↑ "Оренбург" не стал продлевать контракт с Андреем Климовичем
- ↑ Футбол. Андрей Климович будет выступать за "Кубань" Архівавана 5 снежня 2021.
- ↑ "Кубань" выставила на трансфер Андрея Климовича
- ↑ "Кубань" расторгла контракт с Андреем Климовичем
- ↑ Андрей Климович стал игроком "Волги"
- ↑ Андрей Климович остается в "Волге" (руск.). football.by (14 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
- ↑ Андрей Климович вызван в сборную Беларуси
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Верас Нясвіж
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Арэнбург
- Ігракі ФК Кубань Краснадар (2018)
- Ігракі ФК Волга Ульянаўск