Сяргей Сяргеевіч Ігнатовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сяргей Ігнатовіч)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Ігнатовіч
Syarhey Ignatovich.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Сяргеевіч Ігнатовіч
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1992(1992-06-29)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 192 см
Вага 84 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Нумар 35
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2009 — Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 43 (-27)
2012   Сцяг Беларусі Бяроза-2010 10 (-11)
2013   Сцяг Беларусі Бяроза-2010 20 (-19)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 6 (-7)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 5 (-9)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 3 (-4)
2017 Сцяг Беларусі Беларусь 1 (-1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 лістапада 2017.

Сяргей Ігнатовіч (нар. 29 чэрвеня 1992, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік мінскага «Дынама».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2009 года пачаў гуляць за дубль мінчан.

Першую палову сезону 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2012 вярнуўся ў «Дынама», гуляў за дубль, нярэдка з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнага складу. 26 верасня 2012 дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама», выйшаўшы на замену на 67-й хвіліне ў кубкавым матчы з пінскай «Хваляй» (5:0).

Сезон 2013 зноў правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». У 20 матчах прапусціў усяго 19 галоў, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе.

У пачатку сезону 2014 вярнуўся ў асноўную каманду «Дынама» і замацаваўся ў якасці другога брамніка. 24 жніўня 2014 дэбютаваў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адгуляўшы увесь матч са «Слуцкам» (0:0). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан, чаргуючыся з Аляксандрам Гутарам.

У сезоне 2015 Гутар замацаваўся ў асноўным складзе, а Ігнатовіч застаўся другім брамнікам каманды. У чэрвені 2016 года, пасля пераходу Гутара ў расійскі «Арэнбург», стаў іграком стартавага складу. У пачатку 2017 года, пасля няўдалай гульні ў першым матчы сезону (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) саступіў месца ў аснове Андрэю Клімовічу, аднак у ліпені зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У верасні 2017 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца 2019 года[2]. Канец сезону 2017 прапусціў з-за траўмы.

У сезоне 2018 быў другім брамнікам пасля Андрэя Гарбунова.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2010—2011 гадах быў асноўным брамнікам юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў).

У 2012—2013 гадах быў другім брамнікам моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года) пасля Арцёма Сарокі. Усяго ў аснове за моладзевую зборную правёў тры матчы.

13 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матчу супраць Грузіі (2:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль Дынама Сцяг Беларусі 11 -7
2010 дубль Дынама Сцяг Беларусі 32 -21
2011 дубль Дынама Сцяг Беларусі 25 -26
2012 (1) Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 10 -11
2012 (2) дубль Дынама Сцяг Беларусі 10 -8
2013 Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 20 -19
2014 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 8 -6
2015 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 2 -0
2016 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 16 -12
2017 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 13 -6
2018 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 4 -3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]