Перайсці да зместу

Арагорн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арагорн
англ.: Aragorn
Выява
Бацька Arathorn II[d][1]
Маці Gilraen[d]
Сужэнец Арвен[1]
Дзіця Eldarion[d][1]
Род заняткаў мечнік, палкаводзец
Адносіцца да арганізацыі Брацтва Пярсцёнка[d]
Член у
  • Брацтва Пярсцёнка[d]
Валодае Elessar[d], Brego[d], Andúril[d] і Elendilmir[d]
Стваральнік твора Джон Рональд Руэл Толкін
Выканаўца/артыст Віга Мортэнсен
Прадстаўлена ў працы Валадар Пярсцёнкаў, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля, Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка, Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы, Сільмарыліян і Appendices of The Lord of the Rings[d]
First appearance Брацтва Пярсцёнка
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Узбраенне Andúril[d] і Нарсіл
Вораг Саўран
Тып персанажа хрысталагічны персанаж[d] і выбраны[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арагорн (англ.: Aragorn) — адзін з галоўных герояў «Уладара Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна, следапыт і нашчадак каралеўскага роду Гондара.

Імёны і мянушкі

[правіць | правіць зыходнік]

Арагорн на сіндарыне азначае «Царственная Доблесць» (Kingly Valour).

Вандроўнік/Бадзяга/Швэндал (Strider) — мянушка, дадзеная Арагорну жыхарамі Поўначы Серадзем'я (напрыклад, у Прыгор'і), калі ён быў правадыром следапытаў.

Дунадан (Dúnadan) — мянушка Арагорна. Так яго называлі ў Раздолі Дунаданы (сінд.дунэдайн, у перакладзе з эльфійскага — «людзі з захаду») — нашчадкі Нумянорцаў.

Тэлкантар (Telcontar) — імя, якое Арагорн Элессар даў свайму кіруючыму дому пасля ўз'яднання каралеўства Арнара і Гондара. Гэта імя — аналаг мянушкі «Strider», на Квэнья азначае «той, які ходзіць пешшу».

Торонгіл (Thorongil) — імя, якое выкарыстоўваецца Арагорном у 2957—2980 гг. Т. Э., калі ён інкогніта змагаўся ў войсках Рохана і Гондара. Імя азначае Зорны Арол. У Гондары быў блізкім сябрам намесніка Экцеліяна, пад кіраўніцтвам Арагорна войскі Гондара здзейснілі паход на піратаў Умбара. Пасля перамогі Арагорн не вярнуўся ў Гондар.

Элесар — другое імя, з квэнья перакладаецца як«Эльфійскі камень (каштоўны)». Гэта імя было дадзена яму ў Лорыене ўладычыцай Галадрыель; яна ж падарыла яму магічны камень з аднайменнай назвай. Пазней гондарцы, якія не ведалі імя Арагорна, празвалі яго дакладна так жа, — Элесар ці Эдэльхарн (сінд.).

Энвіньятар — мянушка, прынятая Арагорном пасля каранацыі, у перакладзе з квэнья азначае«Аднавіцель».

Эстэль — імя, дадзенае Элрандам у дзяцінстве. Так Арагорна клікалі да дваццаці гадоў, калі ён даведаўся сваё сапраўднае імя. Перакладаецца з эльфійскага як «надзея». Імя паказвае на ролю Арагорна ў лёсе Серадзем'я.

Арагорн II (названы ў гонар свайго продка Арагорна I) — сын Араторна II і Гілраэн, нарадзіўся 1 Сакавіка 2931 Т. Э.. З 2951 г. Т. Э. — 16-ы (і апошні) правадыр дунэдайн. Арагорн II, 39-ы нашчадак Ісільдура па прамой лініі (а таксама Анарыёна, бо апошні кіруючы кароль Арведуі быў жанаты з дачкой гондарскага караля Андагера), правадыр дунэдайн Поўначы, пасля Вайны за Пярсцёнак — кароль уз'яднанага каралеўства Арнара і Гондара. Муж Арвен, дачкі Элранда, бацька Элдарыёна і некалькіх дачок.

Калі Арагорну споўнілася два гады, яго бацька быў забіты ў баі з оркамі. Арагорн выхоўваўся ў Раздолі ў Элранда. Па просьбе яго маці, яго паходжанне трымалася ў сакрэце, паколькі яна баялася, што ён будзе забіты, як яго бацька і дзед, калі яго сапраўднае паходжанне як нашчадка Элендзіла і спадчынніка Ісільдура стане вядомым. Такім чынам, Арагорн хаваўся пад імем Эстэля (надзея, у сіндарыне) і нічога не ведаў аб сваім паходжанні, пакуль не дасягнуў паўналецця ў 2951 г. Т. Э..

У 20-гадовым узросце Арагорн даведаўся сваё сапраўднае імя і радавод ад свайго сваяка і выхавальніка Элранда, які ўручыў Арагорну Пярсцёнак Барахіра і абломкі Нарсіла. Ад скіпітара Анумінаса Арагорн адмовіўся, матывуючы тым, што «не прыйшоў час». У той жа год Арагорн сустрэў і палюбіў Арвен, 2700-гадовую дачку Элранда, якая вярнулася з Лорыена, радзімы сваёй маці. Пасля размовы з ёй Арагорн на 30 гадоў пакінуў Раздол і стаў 16-м правадыром дунэдайн (рэшткаў свайго народа, рассеянага падчас грамадзянскіх і рэгіянальных войнаў стагоддзямі раней), змагаючыся са слугамі Саўрана.

У 2956 г. Т. Э. ён сустрэўся з Гандальфам і стаў яго сябрам.

У 2957—2980 гг. Т. Э. Арагорн праходзіў службу пад імем Торонгіла ў войску караля Рохана Тэнгела (бацькі караля Таэдэна) і намесніка Гондара Экцеліяна II (бацькі Дэнатара). Ён імкнуўся процідзейнічаць пагрозе з боку Саўрана і яго саюзнікаў, якая расла, што спрыяла росту маральнага духу ў абаронцаў Захаду. У бітвах ён набыў неацэнны вопыт, які пасля ўжыў у Вайне Пярсцёнка. У 2980 г. з невялікай эскадрай гондарскіх караблёў ён выступіў у паход на Умбар, які быў захоплены піратамі, патапіў многія іх караблі і захапіў у палон іх камандзіраў. Аднак пасля перамогі ў Умбары Торонгіл, да расчаравання сваіх людзей, пакінуў войска і ў адзіночку пайшоў на Усход у бок Мордара.

Пазней у 2980 г., ён наведаў Лорыен і там зноў сустрэўся з Арвен. C блаславення Галадрыелі на ўзгорку Керын Амрат Арагорн абручыўся з Арвен, даўшы ёй рэліквію яго дома — кальцо Барахіра. Арвен адказала яму згодай, адмовіўлася ад свайго эльфійскага паходжання і прыняла Дар Смерці. Там жа падчас знаходжання Брацтва Пярсцёнка ў гасцях у эльфаў Арагорн атрымаў новае імя — Элесар. Элранд, турбуючыся ад тым, што пасля замужжа сваёй дачкі, ён больш яе ніколі не ўбачыць, паставіў Арагорну ўмову: шлюб магчымы толькі ў выпадку, калі Арагорн стане каралём Арнара і Гондара.

Пасля 3000 г. Т. Э. па просьбе Гандальфа разам са следапытамі ахоўвае Шыр — мірную краіну Хобітаў. Каля яе межаў Арагорн становіцца вядомы навакольным жыхарам пад мянушкай Вандроўнік. Пачынаючы з 3001 года ён дапамагаў Гандальфу ў яго няўдалай спробе знайсці Голума. Нарэшце, у 3017 г., абыйшоўшы ўвесь Раваніян, яму ўдалося злавіць Голума ў Мёртвых Балотах да поўначы ад Мордара, што дапамагло высветліць гісторыю Пярсцёнка. Наведываючыся ў Раздол пасля шматлікіх адлучак, аднойчы ён пазнаёміўся з Більба Торбінсам, якога прыцягнула ў ім здольнасць да вершаскладання. Пасля, даведаўшыся гісторыю Арагорна, Більба прысвяціў яму свае вершы:

Скарб сапраўдны вачэй не падмане,

Сілу не згубіць вандроўны лёс.
Былая слава марна не згіне,
Старых каранёў не кране мароз.
Абудзіцца з попелу дух палымяны,
З цемры заззяе святло новых дзён,
Меч абламаны будзе скаваны,
Пазбаўлены трону — узыдзе на трон.

Да падзей, апісваемых у рамане «Уладар Пярсцёнкаў», Арагорн таксама наведваў падземнае царства гномаў — Морыю і быў у Харадзе, дзе (па яго ўласным словах) «зоркі іншыя». Толкиін не ўдакладняе, калі гэтыя вандроўкі адбываліся.

У 3018-3019 гг. Т. Э. Арагорн удзельнічаў у Вайне Пярсцёнка. У 3018 г. стаў членам Брацтва Пярсцёнка, пасля падзення Гандальфа ў бездань пад мостам Казад-Дума ўзначаліў атрад. Удзельнічаў у бітве за Хельмаву Падзь у Рохане і вызваленні паўднёвых земляў Гондара ад піратаў. Правёў войска Сцежкай Мёртвых на поўдзень і раптоўнай атакай вырашыў зыход бітвы з арміяй Саўрана на Пеленнорскіх Палях. Затым узначаліў паход на Мордар, прывёў войскі да Чорнай Брамы і кіраваў войскамі ў няроўным баі на Кормалленскім полі. З 1 мая 3019 г. Т. Э. — кароль уз'яднанага каралеўства Арнара і Гондара Арагорн II Элессар. Тады ж заключыў шлюб з Арвен і пражыў з ёй 120 гадоў. Памёр у 120 г. Ч. Э., яго цела спачывае ў Мінас-Анор (былым Мінас-Цірыт). Пасля яго смерці трон уз'яднанага каралеўства прыняў яго сын Эльдарыён.

Толкін дае кароткае, але падрабязнае апісанне Арагорна ў «Брацтве Пярсцёнка»: хударлявы, загарэлы і высокі, з чорнымі валасамі з сівізной, шэрыя вочы на строгім бледным твары. У «Аповесці аб Арагорне і Арвен» у дадатку да «Уладара Пярсцёнкаў» ён указаў аб яго характары, часта змрочным і сумным, але з нечаканымі момантамі весялосці. Праз некаторы час пасля выхаду ў свет кнігі Толкін пісаў, што рост Арагорна складае прынамсі 6 футаў 6 цаляў (198 см).

Дзякуючы свайму выхаванню ў Раздоле пад наглядам Элранда Арагорн навучыўся эльфійскай мудрасці ў дадатак да сваёй спадчыннай праніклівсці дунэдайн. Ён быў майстэрскім лекарам, напрыклад, ведаў аб ужыванні ацеласа (таксама вядомага як «каралеўскі ліст»). Ён таксама быў магутным ваяром і непераўзыдзеным камандзірам; пасля Бітвы на Пеленнорскіх палях Эамер і Імрахіль адклікаліся аб ім, што разам з ім можна застацца здаровым, нават знаходзячыся ў самай гушчы бітвы. Як спадчыннік Ісільдура Арагорн валодаў вялікай уладай і мог выкарыстаць паланцір Артханка нават супраць волі Саўрана.

Але, як і самыя простыя людзі, Арагорн не быў абаронены ад сваіх уласных страхаў і сумневаў.

Зноскі