Артабаз II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артабаз II
стар.-грэч.: Άρτάβαζος
Нараджэнне IV стагоддзе да н.э.
Смерць мерк. IV стагоддзе да н.э.
Род Фарнакіды
Бацька Фарнабаз II
Маці Апама[d]
Дзеці Артакама, Фарнабаз III, Барсіна, Artonis[d] і Ariobarzanes[d]
Дзейнасць губернатар
Прыналежнасць Дзяржава Ахеменідаў
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артабаз II (па-эламску: Irdumasda, па-старажытнаперсідску: Artavazdâ, грэч. Αρτάβαζος, каля 389 да н.э. — 325 да н.э.) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскае імперыі. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын сатрапа Фрыгіі Фарнабаза II, зводны брат сатрапа Арыябарзана.

У 362 да н.э. змяніў свайго брата, які быў раскрыжаваны за кіраўніцтва антыперсідскім паўстаннем, на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Каля 358 да н.э. Артабаз далучыўся да іншых сатрапаў, якія паднялі паўстанне супраць караля Артаксеркса III з дапамогай афінян. У 355 да н.э. разам з афінскімі наймітамі Харэса разбіў персаў у бітве, якая ў Грэцыі атрымала назву «другога Марафону».

Аднак у самы крытычны момант, Афіны пад націскам Персіі адмовілі паўстанцам у дапамозе. Артабаз II спрабаваў наняць 5000 наймітаў Тэбанса, але мяцеж праваліўся яшчэ да прыбыцця грэкаў. У 352 да н.э. Артабаз быў вымушаны збегчы ў Македонію, дзе быў прыняты царом Філіпам II. Тут ён пазнаёміўся з сынам Філіпа Аляксандрам, будучым Аляксандрам Македонскім, і Арыстоцелем.

Артабаз II меў вельмі шчыльныя сувязі са сваімі военачальнікамі братамі з Родасу ментарам і Мемнанам. Артабаз ажаніўся з іхнай сястрой, а ментар ажаніўся з дачкой Артабаза Барсінай. Мемнан суправаджаў Артабаза ў ягом македонскім выгнанні. ментар здолеў дамагчыся прабачэння для Артабаза, удзельнічаючы ў войнах з Егіптам. У 342 да н.э. Артабаз з Мемнанам вярнуўся ў Персію і распавёў каралю пра планы Філіпа II па захопе Персіі.

Пра жыццё Артабаза ў наступныя 12 гадоў нічога невядома. Блізкія стасункі Артабаза і Дарыя III ў 330 да н.э. могуць сведчыць пра падтрымку Артабазам Дарыя ў 339 да н.э. — 336 да н.э. у вайне за сталец Персіі. Магчыма, адказваў таксама за сувязі з грэчаскімі наймітамі. У 331 да н.э. Артабаз удзельнічаў у бітве пры Гаўгамелах, дзе персідскае войска была разгромлена Аляксандрам Вялікім.

Пасля захопу ўлады Бесам у 330 да н.э., застаўся верным Дарыю. Будучы аточаным македонцамі, быў вымушаны скласці зброю і перайсці на бок македонцаў. Пры двары ён сустрэў сваю дачку Барсыну, якая ўжо была жонкай Аляксандра Македонскага. Стаў вельмі ўплывовым дарадчыкам Аляксандра і быў прызначаны ім сатрапам Бактрыі. Спрыяў пераходу персаў на службу да македонцаў, у 329 да н.э. задушыў паўстанне Сатыбарзана ў Арыі, абараніў Бактру ад нападу скітаў. У 328 да н.э. разам з Гефестыёнам ваяваў у Сагдыяне. У 327 да н.э. добраахвотна пакінуў службу сатрапам Бактрыі, быў прызначаны кіраўніком фартэфікацыі ў Сагдыяне.

Меў, прынамсі, чатырох сыноў: Фарнабаза, Арсама, Кофена, Арыябарзана — і тры дачкі: Барсіну (спачатку жонка ментара, пасля Мемнана, а затым Аляксандра Македонскага), Артоніс (жонка македонскга военачальніка Эўмена), Артакаму (жонку македонскага военачальніка Пталемея).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]