Ар’еж (дэпартамент)
Выгляд
Ар'еж Ariège | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 09 |
Рэгіён: | Поўдзень — Пірэнеі |
Акруг: | 3 |
Кантонаў: | 22 |
Камун: | 332 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 96-е месца |
-1999 | 137,2 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 28 чал/км² |
Плошча: | 4890 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ар'еж (фр.: Ariege) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі. Парадкавы нумар 9. Адміністрацыйны цэнтр — Фуа. Насельніцтва 137,2 тыс. чалавек (96-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча тэрыторыі 4890 км². Дэпартамент на поўдні мяжуе з Іспаніяй і Андорай. Рэльеф апрадзяляецца размяшчэннем дэпартамента ў горнай сістэме Пірэнеяў.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 22 кантона і 332 камуны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ар'еж — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утворанных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былых графстваў Фуа і Кузран. Назва паходзіць ад аднайменнай ракі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Conseil general website Архівавана 17 ліпеня 2008. (in French)
- Prefecture website (in French)
- http://www.ariege.com/