Аскар Пятровіч Марыкс
Аскар Пятровіч Марыкс | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 снежня 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1976 (85 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | сцэнаграфія і графіка |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аскар Пятровіч Марыкс (20 снежня 1890, Львоў — 24 чэрвеня 1976) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, педагог, народны мастак БССР (1961), адзін з заснавальнікаў беларускай сцэнаграфіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Спецыяльную адукацыю Аскар Марыкс атрымаў у Пражскай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1912 годзе па класе архітэктуры, дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва. Вучыўся ён таксама ў Варшаўскай школе вытанчаных мастацтваў, у Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Вене і Львове. Выхаванец пражскай мастацкай школы. Атрымаў выдатную еўрапейскую адукацыю.
Пасяліўся ў Мінску ў 1920 годзе.
Член рэвалюцыйнай платформы так званых беларускіх рэфарматараў мастацтва, якая была заснавана прафсаюзам работнікаў мастацтва, адукацыі і друку, у якую ўваходзілі Алексантэры Ахола-Вало, Алена Аладава і інш. У 1920-я гады стаяў ля вытокаў тэатральнай сцэнаграфіі ў Беларусі. Першым у Беларусі ўвёў трохмернае вымярэнне дэкарацый.
Аскар Марыкс цудам ацалеў у гады рэпрэсій, выехаўшы з Беларусі. Вярнуўся ў рэспубліку незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны. Выстаўка твораў мастака адкрылася ў Мінску за некалькі дзён да пачатку вайны. Акупанты поўнасцю вывезлі карціны Марыкса ў Германію. Да сённяшняга дня не знойдзена ніводная карціна з выкрадзенай экспазіцыі. Была вывезена таксама бібліятэка мастака. Частка — з экслібрысамі Марыкса — вярнулася з Германіі яшчэ пры жыцці Аскара Пятровіча, які вымушаны быў пакінуць тэатр і пайсці выкладаць жывапіс у мастацкім вучылішчы і інстытуце.
З 1922 года Оскар Марыкс быў галоўным мастаком цяперашняга Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У гады вайны разам з Купалаўскім тэатрам знаходзіўся ў эвакуацыі ў горадзе Уральску.
Пазней, працаваў галоўным мастаком Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (1953, 1957).
Цесныя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з многімі дзеячамі беларускай культуры і мастацтва: Янкам Купалам, У. І. Уладамірскі, І. Ахрэмчык, Заірам Азгурам, П. Броўкі, К. Крапівы і інш.
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Мінску на месцы дома, у якім жыў заснавальнік нацыянальнай сцэнаграфіі Аскар Марыкс, устаноўлена мемарыяльная дошка.
- У студзені 2011 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Мінск) адбылася выстаўка, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Аскара Марыкса, на якой былі прадстаўлены эскізы дэкарацый, касцюмы да спектакляў, пейзажы майстра.
Зноскі
- ↑ Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Аскар Пятровіч Марыкс на Вікісховішчы |
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 157. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Часнова Р. П. Ма́рыкс Аскар Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 466. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Оскар Марикс, 1890―1976 [Изоматериал]: [книга-альбом] / Бархатков И. А., Марикс, Л. О. и др. — Государственный музей истории театрального и музыкального искусства Республики Беларусь. — Мн .: Четыре четверти, 2012. — 129 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-7026-72-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вяртанне Аскара Марыкса // СБ. Беларусь сегодня
- Лілія Малашанкава Аскар Марыкс: славак з душою беларуса // СБ. Беларусь сегодня
- Ірына Лабовіч Беларусь і Славакія Аскара Марыкса Архівавана 11 лютага 2023. // Культура, № 24 (1098) 15.06.2013 — 22.06.2013.
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 24 чэрвеня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
- Выпускнікі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
- Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Педагогі СССР
- Педагогі Беларусі
- Тэатральныя мастакі
- Мастакі СССР
- Сцэнографы Беларусі
- Сцэнографы СССР
- Народныя мастакі Беларускай ССР
- Постаці Мінска
- Мастакі Беларусі