Sonchus L., 1753
Асот[1] (Sonchus) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Адна-, двух- або шматгадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты, звычайна з млечным сокам. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных у агульнае суквецце. Плод — сямянка з чубком.
Налічваецца каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Афрыцы (некалькі відаў расце як пустазелле па ўсім свеце). На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца: асот палявы, або жоўты (Sonchus arvensis), асот агародны (Sonchus oleraceus), асот шурпаты (Sonchus asper), асот балотны (Sonchus palustris).
Большасць відаў — пустазелле, ёсць таксама харчовыя, кармавыя, лекавыя і меданосныя расліны.
Асотам часам называюць віды з роду бадзяк.