Барбара Запальяі
Барбара Запальяі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 8 лютага 1512 | ||||||
Папярэднік | Алена Маскоўская | ||||||
Пераемнік | Бона Сфорца | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1495[1][2][…] |
||||||
Смерць |
2 кастрычніка 1515 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Запальяі[d] | ||||||
Бацька | Іштван Запальяі | ||||||
Маці | Ядвіга Цешынская[d] | ||||||
Муж | Жыгімонт I Стары[3] | ||||||
Дзеці | Ядвіга Ягелонка[d] і Ганна Ягелонка[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барбара Запальяі (венг.: Szapolyai Borbála, польск.: Barbara Zápolya; 1490, 1494—1495 альбо першая палова 1496, Трэнчын — 2 кастрычніка 1515, Кракаў) — дачка венгерскага магната Іштвана Запальяі і цешынскай Пястоўны Ядвігі, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1512—1515), першая жонка Жыгімонта Старога.
Была першай манахіняй, каранаванай пасля 58-гадовага перапынку з часу папярэдняй каранацыі Альжбеты Аўстрыйскай, другая пасля Альжбеты з Пільчы польская каралева, якая не паходзіла з пануючага роду, і трэцяя пасля святых Кінгі і Ядвігі венгерка на кракаўскім стальцы, якая памерла ў абліччы святасці. Стала таксама апошняй так блізка пародненай з Пястамі польскай каралевай[4].
Шлюб Барбары і Жыгімонта Старога меў узмоцніць саюз Ягелонаў з Запальяі, прыхільнікамі нацыянальнага руху ў Венгрыі і супернікамі Габсбургаў. Памершы ўсяго праз 3 гады пасля каранавання сціплая, пабожная і чуллівая Барбара была хутка забытая і «адцененая прыгожай, абміцыйнай і дэспатычнай Бонай, якая заняла яе месца побач з Жыгімонтам I»[5].
Паводле сведчання Дэцыюша, ушанаваннем памяці каралевы Барбары стала капліца Жыгімонта на Вавелі[6]. З Барбарай Запальяі звязаная не толькі ідэя пабудовы маўзалея Ягелонаў, але таксама і значная частка сімвалічных і алегарычных іконаграфічных твораў аздаблення капліцы[7][8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Будучая каралева і вялікая княгіня была дачкой валадара Трэнчына, графа спішскага, ваявода сяміградскага Іштвана Запальяі і Ядвігі Цешынскай. Па мячы выводзілася з рыцарскага роду найхутчэй харвацкага паходжання, які на пераломе XV—XVI стагоддзяў здабыў вялікі ўплыў і агромністыя маёнткі ў Венгерскім каралеўстве. Па кудзелі паходзіла з цешынскай і мазавецкай лініі Пястаў — яе дзедам па маці быў Пшамыслаў II Цешынскі, а бабкай — Ганна, дачка варшаўскага князя Баляслава IV.
У крыніцах дата нараджэння Барбары Запальяі не сустракаецца. Яе можна аднавіць толькі на падставе ўскосных звестак, якія падаюць узрост каралевы ў часе скону, аднак такія крыніцы з’явіліся толькі праз некалькі гадоў пасля яе смерці. Паводле аднаго з венгерскіх перакладаў, каралева Барбара памерла ў 20-гадовым узросце[9], а паводле польскага Рочніка Нарапінскага памерлай споўнілася 25 гадоў[10].
Зыгмунт Удавішэўскі з дзвюх дат — 1490 і 1495 — за больш праўдападобную лічыць пазнейшую, запісаную ў венгерскім дакуменце, адкуль і паходзіла Барбара[11]. 1495 год у цяперашні час прызнае большасць гісторыкаў[12]. Найпазнейшай мажлівай датай нараджэння Барбары Запальяі ёсць прапанаваны Станіславам Срокам перыяд першай паловы 1496 года[13].
У Божае нараджэнне 1499 года Барбара страціла бацьку, магутнага правадыра антыгабсбургскай кааліцыі венгерскай магнатэрыі, і яе выхаваннем займалася маці. Ядвіга рабіла асаблівы націск на далёкаідучую пабожнасць, што мела ўплыў на этычнае выхаванне і на фарміраванне глыбокай рэлігійнасці яе дачкі[14].
Шлюбныя планы
[правіць | правіць зыходнік]З 1509 года сенатары націскалі на нежанатага Жыгімонта, якому было ўжо за 40 гадоў, каб заключыў шлюб. Сярод кандыдатак на каралеву называлі між іншых княгінь мекленбургскую і мантуанскую[15]. Жыгімонт вырашыўся на выбар такой жонкі, саюз з якой дазволіць паслабіць сетку саюзаў імператара Максіміліяна I, што загражала інтарэсам Ягелонаў. У 1511 годзе Барбара Запальяі, дачка і сястра ўплывовых прыхільнікаў антыгабсбургскага руху ў Венгрыі, была афіцыйна прапанаваная кандыдаткай у жоны Жыгімонта I яго братам Уладзіславам. Аднак магчыма, адной з мэтаў Жыгімонта было не толькі замінанне планам Габсбургаў, але і магчымасць пасля смерці брата пасадзіць на венгерскі трон сябе альбо свайго пераемніка[16][17].
Заручыны адбыліся 2 снежня 1511 года.
Панаванне
[правіць | правіць зыходнік]Шлюб і каранацыя адбыліся ў Кракаве ў нядзелю 8 лютага[18].
У сакавіку 1511 года Барбара з мужам выехалі ў Познань (15 сакавіка 1513 года тут нарадзілася дачка Ядвіга), а ў маі 1513 года — на Літву. Барбара засталася ў Вільні, пакуль Жыгімонт браў удзел у вайне з Масковіяй. 4 лютага 1515 года яны разам вярнуліся на Вавель. 1 ліпеня 1515 года Барбара нарадзіла другую дачку Ганну.
Хвароба і смерць
[правіць | правіць зыходнік]Па другіх родах каралева цяжка занемагла. Яе лекаваннем займаўся дапаможны лекар Жыгімонта I, навучаны ў Балонні Леанард Печыхоўскі. Аднак каралева бесперастанна хварэла ад пачатку ліпеня да канца верасня 1515 года. У канцы верасня надышло паляпшэнне стану, не лічачы працягу звыклых ужо параксізмаў, але 30 верасня каралева атрымала падабенства апаплепсычнага ўдару[19][20].
2 кастрычніка 1515 каралева сканала[21]. Сімптомы хваробы паказваюць на вялікую імавернасць перынатальнага заражэння.
Пахаванне
[правіць | правіць зыходнік]Каралева была пахавана 18 кастрычніка 1515 года ў Вавельскай кафедры ў капліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. На пахаванні прыбыла яе маці Ядвіга з сынамі[22]. У 1520 годзе разам з ёй была пахавана памерлая ў дзяцінстве дачка Ганна. Саркафаг з целамі быў змешчаны ў падзямеллі капліцы Жыгімонта[23][24].
У 1632 годзе сродкамі караля Жыгімонта III, унука Жыгімонта Старога, была праведзена першая рэстаўрацыя саркафага[25]. Другая кансервацыя знішчанага саркафага мела месца ў 1840 коштам імператара Фердынанда I[26]. Чарговая рэстаўрацыя саркафага была спалучана з вывучэннем і апісаннем яго вартасці і адбылася ў 1874 годзе[27][28].
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Barbara Zapolya // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Queen, consort of Sigismund I, King of Poland Barbara Zapolya // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 13.
- ↑ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 10-11, 15.
- ↑ J. L. Decius, De Sigismundi regis temporibus liber, Kraków 1521, s. CIII
- ↑ I. Sapetowa, Erotyka płaskorzeźb kaplicy Zygmuntowskiej [w:] Sztuka a erotyka. Materiały Sesji Stowarzyszenia Historyków Sztuki, Łódź listopad 1994, Warszawa 1995, s. 171—192.
- ↑ W. Pociecha, Barbara Zapolya (1495—1515) [w:] Polski Słownik Biograficzny, Kraków 1935, 294.
- ↑ Monumenta Hungariae historica II. Scriptores. Magyar történelmi emlékek. II. Írók, t. XXXIII, Budapest 1907, s. 11. — Źródło pochodzi z okresu panowania brata Barbary, określonej jako Joannis regis soror (Jan Zapolya panował w latach 1526—1540).
- ↑ Monumenta Poloniae Historica. Pomniki dziejowe Polski, t. III, Lwów 1878, s. 222. — Łaciński rocznik Stanisława Naropińskiego obejmuje lata 996—1550, jednak autor pierwotnej wersji dzieła zmarł już około 1543 r. W. Dworzaczek, Naropiński Stanisław (zm. ok. 1543) [w:] Polski Słownik Biograficzny, t. XXII, Kraków 1977, s. 550—551.
- ↑ Z. Wdowiszewski, Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce, Kraków 2005, s. 117.
- ↑ Zamążpójście Barbary Zapolyi w wieku 17 lat, tj. narodziny w roku 1495, zakładali m.in. Władysław Pociecha i Bolesław Przybyszewski, a obecnie zakładają m.in. Edward Rudzki, Małgorzata Duczmal, Jerzy Besala i Raimonda Ragauskienė. Rok 1495 jest również najczęściej spotykaną datą w leksykonach, słownikach i encyklopediach.
- ↑ S. Sroka, Jadwiga Zápolya. Piastówna śląska na Węgrzech za panowania Jagiellonów, Kraków 2005, s. 27.
- ↑ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 21.
- ↑ Z. Wdowiszewski, Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce, Kraków 2005, s. 117—118.
- ↑ K. Liske, Studia z dziejow wieku XVI, Poznań 1867, s. 14-15.
- ↑ M. Duczmal, Izabela Jagiellonka. Królowa Węgier, Warszawa 2000, s. 113—114.
- ↑ A. Przezdziecki, Jagiellonki polskie w XVI. wieku. Obrazy rodziny i dworu Zygmunta I. i Zygmunta Augusta Królów Polskich, t. I, Kraków 1868, s. 13.
- ↑ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 73-74. — W pracy cytowane są fragmenty korespondencji Andrzeja Krzyckiego (list do Piotra Tomickiego z 2 października i list do nieznanego biskupa z 3 października 1515 r.)
- ↑ J. Besala, Małżeństwa królewskie. Jagiellonowie, Warszawa 2006, s. 164—165. — Badacz cytuje źródła współczesne.
- ↑ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 73-74.
- ↑ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 74-75.
- ↑ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 75.
- ↑ Z. Wdowiszewski, Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce, Kraków 2005, s. 120.
- ↑ J. I. Kraszewski, Wizerunki książąt i królów polskich, Warszawa 1888, s. 257.
- ↑ A. Grabowski, Groby, trumny i pomniki krolów polskich w podziemiach i wnętrzu Katedry krakowskiej na Wawelu, Kraków 1868, s. 18-19.
- ↑ A. Witko, Nowe urządzenie krypt królewskich na Wawelu w latach siedemdziesiątych XIX w., «Studia Waweliana», I, 1992, s. 101.
- ↑ J. I. Kraszewski, Wizerunki książąt i królów polskich, Warszawa 1888, s. 257—258.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jerzy Besala. Zygmunt I i Barbara Zapolya // Małżeństwa królewskie. Jagiellonowie. — Warszawa: Dom Wydawniczy Bellona, Wydawnictwo Muza, 2006. — С. 147—168. — ISBN 978-83-7495-099-2.
- Éva Gyulai. Carmina in arma Zapolyana : Címversek Szapolyai Borbála lengyel királyné (1512) és Szapolyai János Zsigmond választott király (1567) címeréről // Publicationes Universitatis Miskolcinensis. Sectio Philosophica. — 2004. — Т. IX. — С. 61—81. — ISSN 1219-543X.
- Władysław Pociecha. Barbara Zapolya (1495—1515) // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1935. — С. 293—294. — ISBN 83-04-03484-0.
- Aleksander Przezdziecki. Zygmunt I. i Barbara Zapolya // Jagiellonki polskie w XVI. wieku. Obrazy rodziny i dworu Zygmunta I. i Zygmunta Augusta Królów Polskich. — Kraków: Drukarnia Uniwersytetu Jagiellońskiego, 1868. — Т. 1. — С. 1—50.
- Bolesław Przybyszewski. Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515. — Łańcut: Wydawnictwo De arte, 2000. — ISBN 83-901405-00.
- Mária Rekettyés. Adalékok Szapolyai Borbála lengyel királyné trónrajutásának előzményeihez és uralkodásához // Publicationes Universitatis Miskolcinensis. Sectio Philosophica. — 2004. — Т. IX. — С. 119—135. — ISSN 1219-543X.
- Zygmunt Wdowiszewski. Barbara // Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce. — Kraków: Wydawnictwo Avalon, 2005. — С. 117—120. — ISBN 83-918497-2-4.