Баржывой I
Баржывой I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Bořivoj I. | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Спытыгнеў I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не пазней за 855 |
||||||
Смерць |
не пазней за 889 |
||||||
Род | Пржэмысловічы | ||||||
Бацька | Гасцівіт[d] | ||||||
Жонка | Людміла Чэшская[1] | ||||||
Дзеці | Ураціслаў I і Спытыгнеў I[2] | ||||||
Веравызнанне | Slavic Christianity[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баржывой I (чэшск.: Bořivoj I.) (каля 852 — не пазней 894[3]) — першы гістарычны князь чэхаў з 870/872 года, прадстаўнік дынастыі Пржэмысловічаў. Паводле легенд, сын чэшскага князя Гасцівіта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першапачатковым уладаннем Баржывоя I была крэпасць у Леві-Градзеку (на паўночны захад ад сучаснай Прагі) і яго землі ўваходзілі ў склад Вялікай Маравіі. Упершыню ўзгадваецца ў гістарычных дакументах у 870 годзе, калі ўдзельнічаў на старане вялікамараўскага князя Святаполка I у бітве з каралём Усходне-франкскага каралеўства Людовікам II Нямецкім. За гэта Святаполк I дараваў Баржывою зямлі ў цэнтральнай частцы сучаснай Чэхіі, дзе Баржывой на гары Градзішын пабудаваў крэпасць (град), на месцы якога ўзнікла Прага. Каля 872 года Святаполк Мараўскі прызнаў яго князем усіх чэхаў.
У гэта ж час[4], паводле «Легенды Крыспіяна», створанай у 990-я гады, Баржывой быў хрышчоны пры двары князя Святаполка Святым Мяфодзіем. Для распаўсюджвання хрысціянства ў землях чэхаў князь Вялікай Маравіі накіраваў яго да Баржывоя і тут Мяфодзій ахрысціў жонку Баржывоя, Людмілу, і некаторых набліжаных князя, аднак большасць чэхаў засталіся язычнікамі. У сваёй новай сталіцы Баржывой пабудаваў першую ў Чэхіі хрысціянскую царкву — царкву Святога Клімента. З прычыны таго, што шматлікія чэхі былі незадаволены палітыкай хрысціянізацыі, якая праводзіцца Баржывоем I, у 883 ці ў 884 годзе супраць князя паднялося паўстанне, якое ўзначаліў яго сваяк Строймір. Баржывой бег да князя Святаполка I і неўзабаве з яго дапамогай здушыў паўстанне. У гонар перамогі ён пабудаваў у сваёй сталіцы, на месцы, дзе збіралася народнае веча, царкву Святой Дзевы Марыі. Калі праз некалькі гадоў Баржывой памёр, яго землі перайшлі пад непасрэдную ўладу князя Святаполка I Мараўскага, аднак, пасля яго смерці ў 894 годзе князем чэхаў стаў старэйшы сын Баржывоя, Спытыгнеў I.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Продкі
[правіць | правіць зыходнік]Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Жонка: з 874 года(?) — святая Людміла (каля 860—15 верасня 921), дачка Славібара з Псова.
Дзеці: тры дачкі і тры сыны, у тым ліку:
- Спытыгнеў I (875?—915) — князь Чэхіі (каля 894—915);
- Ураціслаў I (каля 888—13 лютага 921) — князь Чэхіі (915—921).
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Даты жыцця Баржывоя I дакладна не вядомыя. Як даты нараджэння фігуруюць таксама 853 і 855 гады, як даты смерці — 888 і 889 гады.
- ↑ Дата хрышчэння Баржывоя I дакладна не ўсталявана і ў розных крыніцах згадваюцца 869, 870, 872, 883 і 885 гады.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Козьма Пражский. Чешская хроника. — М., 1962.
- Б. Н. Флоря. Борживой // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2003. — Т. VI. — С. 26-27. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.