Барыс Федасеевіч Герлаван
Барыс Федасеевіч Герлаван | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Барыс Федасеевіч Герлаван |
Дата нараджэння | 25 снежня 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Бары́с Федасе́евіч Герлава́н (нар. 25 снежня 1937, с. Мартаноша , Навамыргарадскі раён, Кіраваградская вобласць, УССР) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Народны мастак Беларусі (1990), прафесар[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача ў 1960—1961 гадах[1]. З 1962 года працуе ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы[2], у 1976 годзе стаў галоўным мастаком[1].
У 1966 годзе скончыў аддзяленне сцэнаграфіі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрня Я. Чамадурава, кіраўнік дыпломнай работы П. Масленнікаў).
З 1991 года выкладае сцэнаграфію ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1998 годзе атрымаў званне прафесара[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Aформіў толькі на сцэне купалаўскага тэатра звыш 70 спектакляў. Ён аўтар сцэнаграфіі спектакляў у іншых тэатрах Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, лаўрэат шматлікіх міжнародных тэатральных фестываляў[2]. Працы Герлавана адметныя рэалістычнай выразнасцю, вобразнасцю і каларыстычнай меткасцю[1].
Дзякуючы свайму таленту, Герлаван пры афармленні сцэнічнай прасторы ўзнімаецца да ўзроўню драматурга і рэжысёра, робіцца паўнапраўным сааўтарам драматургічнага твору. Іншы раз яго сцэнаграфія становіцца адным з самых галоўных кампанентаў спектакля і вызначае поспех у гледача. Так было са спектаклямі «Бура » У. Шэкспіра, «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1972), «Брама неўміручасці» К. Крапівы (1974), «Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» (1976) А. Макаёнка, «Апошні шанец» В. Быкава (1974), «Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева, якія ўвайшлі ў залатую скарбонку беларускага тэатральнага мастацтва.
Сярод аформленых ім спектакляў таксама «Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага і М. Салаўёва (1963), «Мешчанін у дваранстве » Мальера (1967), «Што той салдат, што гэты » Б. Брэхта (1974), «Характары» В. Шукшына (1975), «Аптымістычная трагедыя » У. Вішнеўскага (1977), «Святая святых» І. Друцэ (1977), «Чалавек з легенды» І. Ражкова і Я. Шабана (1978), «Ажаніцца — не журыцца» М. Чарота і Далецкіх (1972) у тэатры імя Я. Купалы; «Дзеці аднаго дома» І. Шамякіна (1967) у тэатры юнага гледача[1].
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія СССР (1985) — за афармленне спектакляў «Парог» (1983) і «Радавыя» (1984);
- дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1988) — за афармленне спектакля «Мудрамер»;
- прэмія імя Е. Міровіча (1992);
- «Крыштальная Паўлінка» (1997), вышэйшая узнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў;
- спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004) — за ўклад у выхаванне творчай моладзі;
- ордэн Францыска Скарыны (2008).
Зноскі
- ↑ а б в г д Герлован Борис Федосеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145. — 737 с.
- ↑ а б в г Герлаван Барыс Федасеевіч (вэб-старонка тэатра)(недаступная спасылка). Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2014. Праверана 22 кастрычніка 2014.
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Навамыргарадскім раёне
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»
- Народныя мастакі Беларусі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі