Перайсці да зместу

Блакітны банан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блакітны банан на карце Еўропы

«Блакітны банан», «сіні банан» (фр.: Banane bleue) — паняцце, прапанаваны ў 1989 г. французскім вучоным Ражэ Бруна для найбольш эканамічна развітога рэгіёна Еўропы. У развіццё гэтай ідэі была таксама прапанаваная мадэль «залатога банана». Р. Бруно, які вырашыў падзяліць Еўропу на актыўныя і пасіўныя рэгіёны, назваў індустрыяльна развітую частку Еўропы «Boom Banana» («квітнеючы банан»), але з-за памылкі банан стаў блакітным. Блакітны (сіні) колер у назве таксама паказвае на колер сцяга аб'яднанай Еўропы.

«Блакітным бананам» пазначаецца тэрыторыя Цэнтральнай Еўропы з выключным эканамічным значэннем, пераўзыходзячая амерыканскія Босваш, Чыпітц, Сансан або азіяцкія мегалаполісы прыбярэжнага Кітая і Японіі. «Блакітны банан» сфарміраваўся ў натуральных умовах рыначнай эканомікі, а не ў выніку працы якога-небудзь органа.

Паўночны ўскраек «блакітнага банану» знаходзіцца ў старых цэнтрах сталеліцейнай і вугальнай індустрыі вакол Манчэстэра і Бірмінгема. Далей «блакітны банан» праходзіць у паўднёвым напрамку праз Вялікабрытанію і Лонданскую агламерацыю. Свой выгін банан робіць на кантыненце, увабраўшы ў сябе паўночную частку Бельгіі, паўднёвую частку Нідэрландаў, Рандштад, Рурскі рэгіён, а таксама Дзюсельдорф і агламерацыю Кёльн-Бон. Далей праходзіць уздоўж Рэйна, уключаючы Франкфурт-на-Майне і Рэйнска-Майнскі рэгіён, затым праз метрапольны рэгіён Рэйн-Некар у метрапольны рэгіён Штутгарт і праз Швейцарыю на паўночны захад Італіі, у гарады Турын, Мілан і Геную.

Так званы «Залаты банан» адгаліноўваецца ад «блакітнага банана» з працягам па ўзбярэжжы Міжземнага мора (з гарадамі Ніца, Марсель, Манпелье і Барселона) да іспанскай Валенсіі.