Боркавічы
Аграгарадок
Боркавічы
| ||||||||||||||||||
Бо́ркавічы[1] (трансліт.: Borkavičy, руск.: Борковичи) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Дрыса. Адміністрацыйны цэнтр Боркавіцкага сельсавета. За 38 км на паўднёвы ўсход ад Верхнядзвінска, 143 кіламетры ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк—Даўгаўпілс.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва населенага пункта паходзіць ад слова «бор», бо Боркавічы з трох бакоў былі акружаны борам і балотамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне аб Боркавічах датавана 1536 годам, таксама ў руска-польскую вайну 1654—1667 гг. у 15 км ад в. Боркавічы польскае войска разграміла лагер рускіх войскаў. У 1812 годзе праз населены пункт Боркавічы праходзілі французы. З будаўніцтвам у 1866 годзе Арлоўска-Рыжскай чыгункі прагрэс закрануў і гэтай вёскі — была пабудавана чыгуначная станцыя, двухпавярховы вакзал з залай чакання і буфетам, які ўтрымоўвала спадарыня Марціноўская. З сярэдзіны XIX стагоддзя ў Боркавічах дзейнічала ганчарная майстэрня, таксама была ўзведзена царква.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1159, 589 двароў (2001)
- 936 чалавек (2007)
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Аграпрамысловы сфера КУПСГП «Боркавічы» спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжа, бульбы, лёну і рапсу. Агульная плошча гаспадаркі складае 3769 га, плошча сельскагаспадарчых угоддзяў — 2816 га, у тым ліку 2177 га — ворныя землі, 609 га — лугавыя землі. Прадуктыўнасць сельгасугоддзяў — 27,8, раллі — 29,9. У 2010 годзе намалочана 1241 тона збожжа, выраблена 102 тоны ільновалакна, 55 тон бульбы, 138 тон рапсу. Ураджайнасць збожжавых культур складае 11,7 ц/га (у свірнавай вазе), ільновалакна — 5,1, бульбы — 37, рапсу — 6,1 ц/га.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкая капліца парафіі Святой Тройцы (2000)
- Правастаўная царква Казанскай іконы Божай Маці (1992)
- Брацкая магіла (1941—1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000229
- Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі (нар. 1939) — доктар гістарычных навук,
- Аляксандр Мікалаевіч Пятроў (нар. 1951) — беларускі мастак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Боркавічы
- Боркавічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)