Будынак Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі (Мінск)
Славутасць | |
Будынак Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі | |
---|---|
![]() | |
53°53′49″ пн. ш. 27°33′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак былога Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі — будынак у Мінску, размешчаны па вуліцы Карла Маркса, 12. Помнік грамадзянскай архітэктуры, вырашаны ў формах неарэнесансу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Miensk%2C_Padhornaja%2C_Bank._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%BA_%281906%29.jpg/220px-Miensk%2C_Padhornaja%2C_Bank._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%BA_%281906%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Miensk%2C_Padhornaja%2C_Bank._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%BA_%281939%29.jpg/220px-Miensk%2C_Padhornaja%2C_Bank._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%BA_%281939%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%BB%D1%8B_%D0%9A.%D0%9A._%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%81%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96_%D0%86.%D0%A5._%D0%91%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D0%BD_%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8F_%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8F_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F_%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%90%D0%B9%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D1%8B.jpg/220px-thumbnail.jpg)
Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. У ім знаходзілася аддзяленне Дзяржаўнага банка Расіі , створанае ў Мінску ў 1881 годзе. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчаліся ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, народны камісарыят фінансаў БССР, рэдакцыя часопіса «Беларуская работніца і сялянка». У 1930-я гады надбудаваны 3-і паверх. 3 1933 годзе тут быў выканком гарсавета[1].
У час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчалася Ортскамендатура, орган ваеннага кіравання на часова акупаваных тэрыторыях.
З 1944 года размяшчаліся гаркам і абкам КП(б)Б, выканкам гарсавета[1], пасля Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да 1965 года, калі яму аддалі новапабудаваны будынак Дзяржаўнага музея Беларускай ССР на Цэнтральнай плошчы, а Дзяржмузей перавялі на яго старое месца[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Belarus-Minsk-National_museum_of_history_and_culture_of_Belarus-Entrance.jpg/220px-Belarus-Minsk-National_museum_of_history_and_culture_of_Belarus-Entrance.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_1-%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%B0.jpg/220px-%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_1-%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%B0.jpg)
Спачатку будынак быў двухпавярховы з цокальным паверхам. Прамавугольны ў плане, з цэнтральным рызалітам на галоўным і дваровым фасадах. Па баках галоўнага фасада сіметрычна размяшчаліся 2 уваходы, у цэнтры 2-га паверха — балкон. Па ўсім перыметры паміж цокальным, 1-м і 2-м паверхамі — карнізныя паясы. Будынак завершаны карнізам з «сухарыкамі». У 1930-я гады надбудаваны 3-і паверх. Галоўны фасад расчлянёны гарызантальным рустам і прарэзаны аконнымі праёмамі: на цокальным невялікімі квадратнымі, на 1-м і 3-м прамавугольнымі, на 2-м арачнымі з ліштвамі і замковым каменем. На 2-м і 3-м паверхах паміж аконнымі праёмамі — пілястры іанічнага ордара[1].
Унутраная планіроўка мяшаная калідорна-анфіладная. Цокальны паверх перакрыты цагляным цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. 1-ы паверх мае скляпенні на металічных бэльках, 2-і — плоскае бэлечнае перакрыцце. Цяпер унутраная планіроўка зменена[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Г. М. Новікава, Т. А. Чарняўская. 205. Будынак банка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Таямніца былога музэю Вялікай Айчыннай вайны або яшчэ адна чорная пляма на Машэраве(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г. М. Новікава, Т. А. Чарняўская. 205. Будынак банка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі (Мінск)
- Будынак Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі (Мінск) на сайце «Архіварта»