Біруза
Біруза | |
---|---|
Кавалачак бірузы, каля 2,5 зм у даўжыню | |
Формула | CuAl6(OH)2[PO4]·4H2O |
Сінгонія | трохклінная |
Колер | Блакітны, светла-сіні, сіне-зялёны, зялёны, часта з бурымі плямамі |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Васковы |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 5—6 |
Спайнасць | Дасканалая[1]/недасканалая[2] |
Злом | Ракавісты, няроўны |
Шчыльнасць | 2,6—2,8 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,61—1,65 |
Біруза́ (ад перс.: فیروزه — «фірузэ» — «камень шчасця», або перс.: پیروز — піруз — «які атрымлівае перамогу») — мінерал, гідратаваны фасфат алюмінію і медзі CuAl6[PO4]4(OH)8·5H2O, адзін з самых папулярных са старажытнасці і дагэтуль вырабных і паўкаштоўных камянёў. Трохклінная сінгонія, трохклінна-пінакаідальны від сіметрыі.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Французскае слова «Turquoise» паходзіць ад старафранцузскага «Pierre turquoise», што азначае «Турэцкі камень». Аднак, біруза здабывалася ў шахтах гістарычнай правінцыі Ірана, Харасан і экспартавалася адтуль па Вялікаму шаўковаму шляху праз Турцыю ў Еўропу, і таму асацыявалася з Усходам.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Колер ад яркага нябесна-блакітнага ці блакітнавата-сіняга да блакітнавата-зялёнага і блякла-зялёнага. Колер парашка (рысы) белы. Бляск слабы васковы, непразрыстая. Цвёрдасць 5—6, шчыльнасць 2,6-2,8. Дысперсія адсутнічае. Плеахраізм слабы. Люмінесцэнцыя звычайна адсутнічае, часам белаватая, блакітнаватая. Двухпераламленне +0,054.
Склад (%): 37,60 — Al2O3; 9,78 — CuO; 34,90 — P2O5; 17,72 — H2O.
Пры гартаванні бурэе і трэскаецца (чым адрозніваецца ад большасці падробак), раствараецца ў салянай кіслаце.
Формы знаходжання
[правіць | правіць зыходнік]Скрытакрысталічныя шчыльныя масы, пражылкі, скарыначкі, дробныя круглявыя ўкрапванні, круглявыя грудкаватыя канкрэцыі гронкападобных формаў. На зрэзе часта з характэрнымі сеткаватымі тонкімі галінаванымі жылкамі чорнага ці бурага колеру («павуцінневая біруза»).
Паходжанне і распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Утварэнне бірузы звычайна звязана з гіпергеннымі ці нізкатэмпературнымі (180°—80 °C) гідратэрмальнымі працэсамі. Паклады бірузы часта звязаны з зонамі паўторнага змянення медных радовішчаў.
Распаўсюджанне мінерала
[правіць | правіць зыходнік]Біруза заўсёды была папулярным каменем і высока цанілася, яна была і застаецца сярод першых вырабных камянёў. Яе радовішчы шматлікія, але іх запасы як правіла невялікія, з прычыны чаго мэтавая здабыча натуральнай сыравіны абыходзіцца даволі дорага. Цэнтры здабычы бірузы вядомыя ў шматлікіх старажытных цывілізацыях, а некаторыя старадаўнія капальні дзейнічаюць і цяпер. Аднак значная частка натуральнай бірузы сёння здабываецца на буйных медных радовішчах як пабочны прадукт, у прыватнасці ў ЗША.
Радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Радовішчы — Егіпет, Сінайскі паўвостраў, Іран, Афганістан, Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан, ЗША, Танзанія, Аўстралія, Аргенціна.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бирюза // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Декоративные разновидности цветного камня СССР/ Под общ. ред. Е. Киевленко. М.: Недра, 1989.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Turquoise на Вікісховішчы |
- Біруза ў базе webmineral.com (англ.)