Перайсці да зместу

ВАЗ-2103

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ВАЗ-2103
Агульныя даныя
Вытворца: ВАЗ
Выпуск: 19721984
Зборка: Тальяці  СССР
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік

ВАЗ-2103 (на экспарт ішоў пад назвай Lada 1500)савецкі заднепрывадны малы седан II групы. Быў распрацаваны сумесна з італьянскай фірмай Fiat на базе мадэлі Fiat 124 і серыйна вырабляўся на Волжскім аўтамабільным заводзе з 1972 па 1984 год. За 12 гадоў было выпушчана 1 304 899 аўтамабіляў.

  • ВАЗ-21031 (1975) — папярэдніца мадэлі ВАЗ-2106, дробнасерыйная з рухавіком ВАЗ-2106 (1,6 л 80 к.с.)[1]
  • ВАЗ-21033 (19771983) — з рухавіком ВАЗ-21011 (1,3 л 69 к.с.)[2].
  • ВАЗ-21032 (19731981) — версія з правым рулём для экспарту ў краіны з левабокавым рухам[2].
  • ВАЗ-21035 (19731981) — экспартная мадыфікацыя, з рухавіком ВАЗ-2101 (1,2 л 64 к.с.)[2].
ВАЗ-2103 з інтэр'ерам ВАЗ-2101

Першыя 1500 машын, якія былі выраблены ў 4-м квартале 1972 года, камплектаваліся салонам ад ВАЗ-2101 з-за праблемаў з пачаткам вытворчасці дэталяў афармлення салона, і мелі індэкс ВАЗ-2103В. Яны не трапілі ў рознічны гандаль, а былі прададзеныя працаўнікам самога ВАЗа і заводаў-сумежнікаў.

Прыборная панэль ВАЗ-2103

Адрозненні ў аздабненні салона 2103 ад ВАЗ-2101 былі значнымі. Прастора над галавой павялічана на 15 мм, а адлегласць ад столі да сядзення складала 860 мм. Зменена цалкам панэль прыладаў, якая атрымала гадзіннік і тахометр. З’явіліся тоўстыя тканыя дываны на падлозе, якія палепшылі знешні выгляд і шумаізаляцыю. Былі ўведзены дадатковыя пластыкавыя накладкі. Дзякуючы гэтаму ў салоне прыктычна не засталося неаздобленага метала — у адпаведнасці са стандартамі сямідзясятых гадоў. Багажнік «люксавага» варыянта таксама меў абшыўку з фармаванага пластыку.

ВАЗ-2103 абсталяваны чатырохцыліндравым рухавіком аб’ёмам 1452 куб.см вадкаснага астуджэння. Ён развівае магутнасць 77 к.с. пры 5600 аб/хв. Яны абсталяваны дзвюхкамерным карбюратарам Weber 32 DCR. ВАЗ-2103 мог дасягнуць хуткасці 100 км/г за 16 секунд, што рабіла яго самым дынамічным з масавых савецкіх аўтамабіляў тых гадоў.

Мадыфікацыя ВАЗ-21033 мела рухавік 1,3 л, а індэкс ВАЗ-21035 выкарыстоўваўся для аўтамабіля з рухавіком 1,2 л ад мадэлі 2101.

Магутнасць перадаецца на заднія колы праз сухое аднадыскавае счапленне і чатырохступеньчатую каробку перадач. Перадатачны лік задняга моста складае 4,1:1. У параўнанні з ВАЗ 2101 каляіна пярэдніх колаў павялічылася да 1365 мм, а каляіна задніх да 1321 мм. Колавая база засталася без змен — 2424 мм.

ВАЗ-2103 атрымаў новыя дыскі з шаснаццаццю круглымі адтулінамі. У параўнанні з 2101 шырыня вобада павялічылася да пяці цаляў, а вылет, наадварот, паменшыўся да 29 мм. На дыск усталёўваўся каўпак тыпу 2101[3]. Шыны — Ия-170 — радыяльныя, 165 SR 13, з шырынёй профілю 165 мм (на ВАЗ-2101 155 мм)[4]. Экспартныя машыны для заходніх краін (для краін СЭУ за дадатковую плату) абсталёўваліся радыяльнымі шынамі, на іншых рынках аўтамабіль абсталёўваўся дыяганальнымі шынамі 6,45-13".

Маса аўтамабіля — 1030 кг.

З 1973 года ВАЗ-2103 пачаў з’яўляцца ў гонках. У асноўным выкарыстоўваўся на ўнутраных савецкіх гонках, дзе спаборнічала з падрыхтаванымі Масквічамі або Іжамі. «Жыгулі» таксама спаборнічалі з іншымі аўтамабілямі ўсходнееўрапейскага паходжання, польскім Fiat 125p або чэхаславацкай Škoda 130 RS, як, напрыклад, на Кубку міру і сяброўства ў 1975 годзе пад Мінскам. Дзякуючы магутнаму рухавіку ВАЗ-2103 таксама быў папулярным за мяжой у гоншчыкаў краін, дзе ВАЗ дамогся камерцыйнага поспеху. У Чэхаславакіі ён быў мадыфікаваны кампаніяй MTX  (чэшск.), прыватныя каманды таксама выкарыстоўвалі яго ў ралійных гонках у Грэцыі, Швецыі, Фінляндыі. У другой палове 1970-х гадоў ВАЗ-2103 выкарыстоўваўся на чэмпіянаце свету па ралі. Лепшым вынікам было шостае месца ў абсалютным заліку на ралі «Акропаліс» у 1976 годзе[5].

Зноскі

  1. Катляроў В. А. Высокай думкі полымя. — Тальяці: АВТОВАЗ, 2000.
  2. а б в Де Агостини Автолегенды СССР № 7. ВАЗ-2103 Масква ISSN 2071-095X
  3. Колёса страны советов: заводские диски автомобилей ВАЗ (руск.). kolesa.ru (23 верасня 2015). Праверана 20 сакавіка 2021.
  4. По следам Pirelli и Michelin: история штатных шин автомобилей ВАЗ (руск.). kolesa.ru (28 лістапада 2015). Праверана 20 сакавіка 2021.
  5. Lada závodí už 50 let. Připomeňte si závodní žigulíky pro rallye i okruhy (чэшск.). auto.cz (18 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.
  • Прибавление в семействе Жигулей // За рулём : часопіс. — 1973. — № 1. — С. 6–8. (руск.)
  • Автолегенды СССР. ВАЗ-2103. №7. «DeAgostini». 2009. ISSN 2071-095X. {{cite journal}}: |volume= мае залішні тэкст (даведка); Адсутнічае або пусты |title= (даведка) (руск.)
  • Łada 2103, czyli Fiat po rosyjsku (польск.). auto-swiat.pl (30 лістапада 2009). Праверана 26 верасня 2023.