Вадаперыца
Выгляд
Вадаперыца | |||||||||||||||
Вадаперыца балотная (Hottonia palustris) — тыпавы від роду. Агульны выгляд групы квітнеючых раслін | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Вадапе́рыца[4] (Hottónia) — род кветкавых раслін сямейства першакветных. 2 віды.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны пераважна ў Еўропе, Малой Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі пераважна ў паўднёвых раёнах трапляецца вадаперыца балотная (Hottonia palustris).
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Расце ў стаячай вадзе ў сажалках, канавах, на балотах. Шматгадовыя травяністыя павольнаплаваючыя расліны без каранёў, з падводным косаўзыходным сцяблом даўжынёй 15—60 см. Лісце перыстарассечанае, кальчаковае, у разетцы каля асновы доўгага кветаноса, які ў час цвіцення ўздымаецца над вадой. Кветкі белыя ці ружаватыя, у зеве жоўтыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — каробачка.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Entry for Hottonia L. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2012. Праверана 15 лютага 2012.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вадапе́рыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 434. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Вадапе́рыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 394. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Hottonia L. — Турча // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 35, 131, 132. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вадаперыца
- Турча // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Вадаперыца (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 15 лютага 2012)
- Hottonia L.: інфармацыя на сайце IPNI (англ.)15 лютага 2012 г.
- Вадаперыца: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 15 лютага 2012)
- Вадаперыца: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 15 лютага 2012)
- Вадаперыца: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.) (Праверана 15 лютага 2012)