Валерый Мікалаевіч Наўныка
Валерый Мікалаевіч Наўныка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1981 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
Валерый Мікалаевіч Наўныка (1981, г. Сарань, Карагандзінская вобласць, Казахстан) — беларускі фізік-оптык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (2008), дацэнт (2011).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (факультэт тэхналогіі, 2003; аспірантура, 2006), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай», 2018).
Працаваў у Інстытуце радыялогіі (Гомель; 2003). Выкладае ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (з 2006, фізіка-інжынерны факультэт, кафедра тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, дацэнт, у 2009—2010 — загадчык навукова-даследчага сектара, 2010—2015 — дэкан факультэта тэхналогіі, 2015—2016 — дэкан тэхнолага-біялагічнага факультэта, 2016—2018 — прарэктар па навуковай рабоце, з 14.11.2018 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: галаграфія ў фотарэфрактыўных крышталях; крышталяоптыка; крышталяграфія[1][2].
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
- Выкладчыкі фізіка-інжынернага факультэта МДПУ імя І. П. Шамякіна
- Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Дэканы тэхнолага-біялагічнага факультэта МДПУ імя І. П. Шамякіна