Перайсці да зместу

Валерый Францавіч Жукоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Валерый Жукоўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Францавіч Жукоўскі
Нарадзіўся 21 мая 1984(1984-05-21)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2005 Беларусь Ліда 63 (11)
2006—2007 Беларусь Белшына (Бабруйск) 38 (10)
2007—2009 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 53 (7)
2009—2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 99 (11)
2013 Беларусь Гомель 16 (2)
2014—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 57 (11)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) 19 (2)
2017—2022 Беларусь Нёман (Гродна) 150 (27)
2023 Беларусь Макслайн (Віцебск) 14 (3)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 снежня 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валерый Жукоўскі (нар. 21 мая 1984, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец лідскага футбола, гуляў у бабруйскай «Белшыне» і салігорскім «Шахцёры». У ліпені 2009 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе быў адным з асноўных ігракоў.

У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель»[3]. Разглядаўся як адзін з асноўных ігракоў, але ў маі 2013 года атрымаў траўму і вярнуўся толькі ў канцы сезона.

У студзені 2014 года вярнуўся ў «Нафтан». Пасля вяртання стаў лідарам наваполацкай каманды, трывала гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы ў стартавым складзе. 2 жніўня 2014 года аформіў хет-трык у матчы з брэсцкім «Дынама». У сезоне 2015 застаўся іграком асновы «Нафтана», з 13 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату 2015.

14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у аснове дынамаўцаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у чэрвені, пасля зыходу з каманды Аляксандра Гутара, нават стаў капітанам «Дынама». Пасля прыходу ў ліпені на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, аднак, страціў месца ў аснове і на полі з’яўляўся нячаста. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[5].

У студзені 2017 года далучыўся да гродзенскага «Нёмана» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У складзе гродзенскай каманды стаў асноўным атакуючым паўабаронцам. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[7]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу, стаў капітанам каманды. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з гродзенцамі[8].

У пачатку сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, з чэрвеня па верасень гуляў у стартавым складзе, пазней зноў стаў часцей з’яўляцца на полі на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на год[9]. У пачатку сезона 2020 заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, але хутка вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2020 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі яшчэ на сезон[10], у студзені 2022 года — яшчэ на год[11].

У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму новы кантракт «Нёманам» не быў падпісаны, з-за чаго паўабаронца не трапіў у заяўку клуба на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, хоць працягваў трэніравацца з гродзенцамі. У ліпені 2023 года пакінуў гродзенскі клуб і далучыўся да віцебскага «Макслайна»[12]. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Макслайн»[13].

У маі 2024 года стаў намеснікам старшыні «Нёмана» па спартыўных пытаннях[14].

  • Беларусь 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2007, 2016
  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2012
  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д2 Ліда Беларусь 2 0
2002 Д2 Ліда Беларусь 14 1
2003 Д2 Ліда Беларусь 1 0
2004 Д2 Ліда Беларусь 17 5
2005 Д2 Ліда Беларусь 29 5
2006 Д1 Белшына Беларусь 26 4
2007 (1) Д2 Белшына Беларусь 12 6
2007 (2) Д1 Шахцёр Беларусь 11 2
2008 Д1 Шахцёр Беларусь 30 5
2009 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 12 0
2009 (2) Д1 Нафтан Беларусь 12 0
2010 Д1 Нафтан Беларусь 32 5
2011 Д1 Нафтан Беларусь 28 3
2012 Д1 Нафтан Беларусь 27 3
2013 Д1 Гомель Беларусь 16 2
2014 Д1 Нафтан Беларусь 32 6
2015 Д1 Нафтан Беларусь 25 5
2016 Д1 Дынама Беларусь 19 2
2017 Д1 Нёман Беларусь 30 6
2018 Д1 Нёман Беларусь 25 7
2019 Д1 Нёман Беларусь 25 4
2020 Д1 Нёман Беларусь 23 6
2021 Д1 Нёман Беларусь 24 1
2022 Д1 Нёман Беларусь 23 3
2023 (2) Д2 Макслайн Беларусь 14 3

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].

  1. Valeri Zhukovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/382.html
  3. Жуковский и Карницкий стали игроками "Гомеля" (руск.). football.by (8 снежня 2012). Праверана 4 снежня 2023.
  4. Минское "Динамо" подписало контракты с Юрием Остроухом и Валерием Жуковским (руск.). football.by (14 снежня 2015). Праверана 4 снежня 2023.
  5. Минское "Динамо" покинуло пятеро футболистов (руск.). football.by (15 снежня 2016). Праверана 4 снежня 2023.
  6. Валерий Жуковский стал игроком "Немана" (руск.). football.by (27 студзеня 2017). Праверана 4 снежня 2023.
  7. Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом" (руск.). football.by (28 лістапада 2017). Праверана 4 снежня 2023.
  8. Валерий Жуковский подписал новый контракт с "Неманом" (руск.). football.by (6 снежня 2018). Праверана 4 снежня 2023.
  9. Валерий Жуковский продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 4 снежня 2023.
  10. "Неман" продлил контракт с Валерием Жуковским (руск.). football.by (9 снежня 2020). Праверана 4 снежня 2023.
  11. 37-летний Валерий Жуковский продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (24 студзеня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  12. Жуковский и Курганский после полугодового простоя перешли в "Макслайн" (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 4 снежня 2023.
  13. Павел Кленье и Валерий Жуковский расстались с "Макслайном" (руск.). football.by (4 снежня 2023). Праверана 4 снежня 2023.
  14. Валерий Жуковский вернулся в "Неман" (руск.). football.by (21 мая 2024). Праверана 23 мая 2024.
  15. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 4 снежня 2023.