Перайсці да зместу

Валянцін Аркадзевіч Астаповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Аркадзевіч Астаповіч
Дата нараджэння 10 снежня 1932(1932-12-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1993
Бацька Аркадзь Антонавіч Астаповіч
Альма-матар
Месца працы
Член у

Валянцін Аркадзевіч Астаповіч (10 снежня 1932, Менск — 1993) — беларускі архітэктар.

Нарадзіўся ў сям’і беларускага графіка Аркадзя Антонавіча Астаповіча (1896—1941)[1].

Скончыў у 1958 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, галоўным архітэктарам доследна-канструктарскага бюро Мінгандальмантажу БССР, у 19631977 гадах — кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражываў у г. Жодзіна Мінскай вобласці.

Аўтар праектаў (у аўтарскім калектыве) гасцініцы «Магілёў», Дом спорту, забудова праспекта Пушкіна, Шміта (19631975)[2], палаца культуры і тэхнікі вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» (1977; сааўтары Я. Смальгоўскі, В. Ладыгіна)[3] у Магілёве; гасцініцы «Інтурыст» у Брэсце (19651975)[2]; серыі 88[4] тыпавых праектаў 5- і 9-павярховых жылых дамоў[2], блок-секцый[4] і інтэрнатаў (1975-79)[2], эксперыментальных дамоў серыі 88 Гродзенскай лініі[4].

Зноскі

  1. Аркадий Астапович «Девять писем и вся жизнь». Переписка художников А. А. Астаповича и 3.А. Астапович (Бочаровой). 1915—1941 годы Архівавана 6 снежня 2019.
  2. а б в г д Астапович Валентин Аркадьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. 51.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  4. а б в Ольга Брянцева Основные этапы развития жилища в Республике Беларусь (20—80-е г.) (руск.)
  • Астапович Валентин Аркадьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Белорусский государственный проектный институт Белгоспроект. / Г. И. Лиопо, О. Б. Ладыгина — Мн.: Полымя, 1983. (руск.)