Перайсці да зместу

Валяр’ян ліпалісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валяр’ян ліпалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valeriana tiliifolia Troitzk., 1919


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  5237364
IPNI  860249-1
TPL  tro-33500666

Валяр’ян ліпалісты[1] (Valeriana tiliifolia) — від кветкавых раслін роду Валяр’ян (Valeriana) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 30—150 см. Карэнішча шчыльнае, стрыжнёвае або верацёнападобнае. Сцябло прамастойнае, тонкабаразнаватае, з 2—4 парамі лісця. Лісце простае, суцэльнае, круглавата-сэрцападобнае, слабавыемчата-зубчастае, ніжняе на доўгіх чаранках, верхняе сядзячае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя, у шчыткападобна-паўшарападобных суквеццях[1]. Плод — арэшак[2].

Цвіце на другі год жыцця ў маі — чэрвені. Пладаносіць у канцы чэрвеня — ліпені[1].

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Родам з Каўказа. Інтрадукаваны ў розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі[1]. Расце на камянях і скалах, камяністых россыпах, горных лугах, узлесках, у горных хмызняках[2]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Культывуецца як лекавая і дэкаратыўная расліна. Можа выкарыстоўвацца ў якасці замены валяр’яна лекавага (Valeriana officinalis). Як дэкаратыўная расліна вырошчваецца ў групах на газонах і ўзлесках.

Зноскі

  1. а б в г ЭПБ 1983.
  2. а б в Валериана липолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Валериана липолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)