Ваўкавічы (Чавускі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Ваўкавічы
|
Ваўкаві́чы[1] (трансліт.: Vaŭkavičy, руск.: Волковичи) — аграгарадок у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці, каля ракі Раста. За 30 кіламетраў на паўднёвы захад ад г.Чавусы, 35 кіламетраў ад Магілёва, 18 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Раста. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Ваўкавіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1675 годзе як вёска Ваўкавічы (іначай — Багданаўка) у складзе Магілёўскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 542 жыхары, 198 двароў (1995)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Палац культуры і бібліятэка
- Камбінат бытавога абслугоўвання
- Аддзяленне сувязі
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Віктаравіч Клачкоў (нар. 1952) — навуковец у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх