Вольга Сяргееўна Падгайская
Вольга Сяргееўна Падгайская | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1981 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітарка, арганіст |
Жанры | акадэмічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Вольга Сяргееўна Падгайская (нар. 21 сакавіка 1981, горад Караганда, Казахстан) — беларуская кампазітарка, арганістка.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў 1981 годзе ў казахстанскай Карагандзе. У 1996 годзе разам з сям’ёй пераехала ў Ліду. Паступіла ў Лідскае музычнае вучылішча на аддзяленне музыказнаўства. У 2005 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе кампазіцыі (прафесар В. Кузняцоў) і па класе аргана (старэйшы выкладчык У. Неўдах). У 2008 г. скончыла асістэнтуру-стажыроўку па класе «арган».
Член Беларускага саюза кампазітараў з 2007 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Працуе выкладчыкам па класе аргана ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама настаўнікам музычна-тэарэтычных дысцыплін і кіраўніком ансамбля юных кампазітараў «Фрыдэрыкі» ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 3 імя Фрыдэрыка Шапена ў г. Мінску.
Пасля ад’езду працуе ў музычнай школе ў Польшчы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар шматлікіх музычных твораў для аргана (больш дзесяці твораў для аргана сола і каля дваццаці твораў для аргана з салістам ці ансамблем), оперы, сімфанічных, вакальна-сімфанічных, камерна-інструментальных, вакальна-інструментальных сачыненняў музыкі да драматычных спектакляў, нямых фільмаў.
Вядзе актыўную канцэртную і гастрольную дзейнасць. Удзельнічае ў канцэртах, міжнародных фестывалях, форумах. Прапагандуе музыку сучасных беларускіх і замежных кампазітараў. Аўтар музыказнаўчых артыкулаў у навукова-даследчых кнігах, часопісах і дысертацыях.
Адна з арганізатараў міжнароднага фестывалю нямога кіно і сучаснай музыкі «КИНЕМО». Апошні твор для аргана, які напісала і выканала ў Беларусі, «Бах гуляе» (2021).
Сімфанічны твор «Неба Марыі», які яна прысвяціла Марыі Калеснікавай, выконваўся на Бетховенскім фестывалі ў нямецкім Боне.
Увосень 2023 года ў Лондане ў будынку Барбікан-тэатра адбылася сусветная прэм’ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» па аднаіменной аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую Вольга Падгайская напісала для беларускага Свабоднага тэтра.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі (2000). Лаўрэат Міжнароднага фестывалю арганістаў (Санкт-Пецярбург, 2004), Міжнароднага конкурсу кампазітараў імя А. Пятрова (Санкт-Пецярбург, 2010). Стыпендыят прэміі «GaudePolonia» Міністэрства культуры Рэспублікі Польшча (Варшава, 2016).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Карагандзе
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Кампазітары XXI стагоддзя
- Кампазітары Беларусі
- Арганісты Беларусі