Перайсці да зместу

Вуліца Лазарэнкі (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Лазарэнкі
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Гістарычны раён Віленскае прадмесце
Працягласць 2120 м
Рух двухбаковы
Ранейшыя назвы Вялікакняжацкая, Віленская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Лазарэнкі (руск.: улица Лазаренко) — вуліца ў цэнтральный частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Працягласць 2120 м, ад Першамайскай вуліцы да вуліцы Будаўнікоў.

Адна з найстарэйшых вуліц горада. Узнікла ў XVI ст. як галоўная вуліца Віленскага прадмесця Новага горада. Фарміравалася вуліца на паўночны захад ад Шклоўскай вуліцы (цяпер вул. Першамайская). Пры ўездзе ў горад на ёй была пабудавана драўляная Віленская брама, якая ўваходзіла ў 3-і пояс умацаванняў вакол Новага горада. Гістарычна насіла назвы Вялікакняжацкая, Віленская. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. на месцы брамы пабудавана парадная мураваная арка ў стылі ампір (не збераглася)[1].

Сучаснае аблічча стала складацца ў 1930-я гады, калі пачалося масавае жыллёвае і грамадзянскае будаўніцтва, цераз раку Дубравенку, якая перасякае вуліцу, быў пабудаваны мост, які звязаў раён вуліцы з іншымі часткамі горада[1].

У 1944 годзе перайменавана ў гонар генерал-маёра І. С. Лазарэнкі[1], які праявіў гераізм у час Магілёўскай франтавой наступальнай аперацыі. Забудова вуліцы працягвалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі паводле генеральнага плана Магілёва 1947—1950 гг. праводзілася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада[1].

У 1980-я гг. на вуліцы размяшчаліся паліклініка № 2, дзіцячая паліклініка № 3, некалькі прадуктовых магазінаў, сярэдняя школа № 4, аддзяленне сувязі, сталовая, санітарна-эпідэміялагічная станцыя, вытворчае аб’яднанне малочнай прамысловасці, пажарнае дэпо і інш[1].

У 2007 годзе ўзведзены новы мост цераз Дубравенку, які апынуўся надзвычай высокім і цалкам схаваў гістарычную забудову па няцотным боку вуліцы Лазарэнкі, забудова па цотным боку была знішчана.

У цяперашняй забудове пераважаюць 5-павярховыя, пераважна жылыя дамы; захаваліся 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу[1].

  • № 47 — 5-9-павярховы жылы дом.
  • № 51 — 5-павярховы жылы дом.
  • № 53 — 5-павярховы жылы дом.
  • № 57 — 2-павярховы жылы дом.
  • № 59 — 2-павярховы жылы дом знесены, на яго месцы пабудаваны новы.
  • № 61 — 2-павярховы жылы дом.
  • Віленскі рынак.
  • № 73Б — гандлёвы цэнтр «Армада».

На доме № 2/12 устаноўлена мемарыяльная дошка І. С. Лазарэнку[1].

У скверы імя М. В. Рамашкі каля Польскіх могілак брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, байцоў народнага апалчэння. Каля Віленскага рынка, каля будынка былога ваеннага шпіталя — брацкая магіла савецкіх воінаў.

У скверы на рагу з вуліцай Касманаўтаў у 2009 годзе пастаўлены помнік Аслану Фархаду аглы Вязіраву.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Лазаренко улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  • Лазаренко улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.