Выгнанне бесаў на заходзе сонца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрыстос выганяе дэманаў, мазаіка 5 ст., Равена, Італія

Выгнанне бесаў на заходзе сонца — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Эпізод запісаны ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях: Матфея 8:16-17, Марка 1:32-34 і Лукі 4:40-41, і ідзе пасля цуда з вылячэннем цешчы Пятра.

Паводле Евангелля, пасля таго як Ісус ацаліў цешчу Пятра, калі настаў вечар, многія, хто былі апантаны бесамі былі прыведзены да Яго, і Ён выгнаў словам духаў і вылечыў усіх хворых. Паводле Евангелля ад Матфея такім чынам збылося сказанае праз прарока Ісаю:

«Ён узяў на Сябе нашы немачы, і хваробы панёс».

Згодга апавяданню Евангелля ад Лукі, калі дэманы выходзілі з людзей, яны крычалі: «Ты Сын Божы!» Але Ісус забараніў ім і не дазволіў казаць, што яны ведалі, што Ён быў Хрыстом.