Выступленне Коліна Паўэла ў Савеце Бяспекі ААН
5 лютага 2003 года Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл выступіў у Савеце Бяспекі ААН з прэзентацыяй, падрыхтаванай у PowerPoint[1][2]. Мэтай выступлення было пераканаць міжнародную супольнасць у наяўнасці ў Ірака зброі масавага знішчэння (ЗМЗ) і сувязях рэжыма Садама Хусейна з Аль-Каідай.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З часоў заканчэння вайны ў Персідскім заліве ў Іраку дзейнічала спецыяльная камісія ААН, якая займалася ліквідацыяй зброі масавага знішчэння. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года амерыканскія ўлады абвінавацілі афіцыйны Багдад у сувязях з Аль-Каідай, а таксама ва ўтойванні ад міжнародных інспектараў наяўнасці баявых хімічных і біялагічных рэчываў[3].
Яшчэ ў 2002 годзе прэзідэнт Джордж Буш-малодшы прыняў рашэнне ўварвацца ў Ірак з мэтай звяржэння Садама Хусейна. На момант выступлення вялася актыўная падрыхтоўка да ваеннай аперацыі. Каб абгрунтаваць вайну перед міжнароднай супольнасцю офісам віцэ-прэзідэнта падрыхтавана прэзентацыя. У якасці выступоўцы была абрана кандыдатура Паўэла[4]. Тэкст прамовы складзены ў ЦРУ[5].
Асноўны змест
[правіць | правіць зыходнік]Прамова дзяржсакратара працягвалася паўтары гадзіны (з 10:30). У залу пасяджэнняў Савета Бяспекі ён прыбыў у суправаджэнні дырэктара ЦРУ Джорджа Тэнета, які адной сваёй прысутнасцю павінен быў надаць вагу прыведзеным звесткам. Падчас выступлення выкарыстоўвалася мультымедыя, дэманстраваліся слайды, фрагменты відэа- і аўдыёзапісаў[6].
Каб задаць ударны тон усяму выступленню, ужо ў самым пачатку прыведзены аўдыёзапіс перамоваў іракскіх афіцыйных асоб, якія абмяркоўваюць, як перашкодзіць інспектарам трапіць на адзін з аб’ектаў. Затым былі паказаны здымкі са спадарожнікаў, дзе да інспектуемага аб’екта пад’язджаюць цяжкія грузавікі, у іх нешта грузяць і вывозяць. Самі ж інспектары ў гэты момант былі спыненыя дарожнай паліцыяй. Далей дзяржсакратар распавёў, як іракскім навукоўцам пагражалі смерцю, калі яны будуць супрацоўнічаць з міжнароднымі прадстаўнікамі. Прычым рабіў гэта нібыта асабіста Садам Хусейн. Паўэл прывёў даныя аб хімічнай і біялагічнай зброі, якая стваралася ў мабільных лабараторыях. Як заяўлена, у Ірака мелася ад 100 да 500 т атрутных рэчываў, што дастаткова для аснашчэння 16 тыс. боегаловак[6][7].
Самым яркім момантам стала дэманстрацыя прабіркі з небяспечным рэчывам[3] (гадамі праз высветлілася, што ў пасудзіне знаходзіўся звычайны парашок[8]). Паўэл зрабіў выснову, што ўвесь гэты час афіцыйны Багдад падманваў спецыяльную камісію[6][7].
Дзяржсакратар сцвярджаў, што ў Іраку знаходзіцца тэрарыстычная сетка, якую ўзначальвае аператыўнік Аль-Каіды Абу Мусаб аз-Заркаві (у невялікім рэгіёне, які кантралюецца Ансар аль-Іслам). Іракцы працавалі пры атрадах Усамы бін Ладэна ў Афганістане і праводзілі навучанне членаў Аль-Каіды[7]. Па словах Паўэла, Ірак дапамагае таксама палесцінскім групоўкам, а ХАМАС і Палесцінскі ісламскі джыхад адкрылі свае прадстаўніцтвы ў Багдадзе[9][7].
Слайды
[правіць | правіць зыходнік]-
Ірак не раззброіцца
-
Ірак хавае доказы
-
Ірак затыкае рот сваім навукоўцам
-
Ірак хавае небяспечную зброю
-
Ірак усё яшчэ імкнецца да стварэння ядзернай зброі
-
Ірак укрывае тэрарыстаў, у тым ліку Аль-Каіду
-
Ірак адмовіўся мірна раззброіцца
Відэа
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародная рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Услед за дзяржсакратаром адзін за адным выступалі кіраўнікі дэлегацый членаў СБ — Кітай, Вялікабрытанія, Расія, Камерун, Францыя, Германія[6]. Пасля выступіў прадстаўнік Ірака ў ААН Мухамад ад-Даўры, які назваў «хлуслівымі і сфабрыкаванымі» прадстаўленыя Колінам Паўэлам доказы[9]. Нягледзячы на тое, што прэзентацыя не змагла змяніць прынцыповую пазіцыю Савета Бяспекі, у тым ліку Францыі, Расіі, Кітая і Германіі, якія выступалі супраць уварвання, Паўэлу ўдалося зрабіць больш жорсткім агульны тон ААН у дачыненні да Ірака. Падтрымала доказы толькі Вялікабрытанія. Заява Коліна Паўэла была прынята ў якасці доказу многімі амерыканскімі дзеячамі і радавымі грамадзянамі[10][6].
Сфабрыкаваныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Адразу пасля ўварвання ў краіне пачала работу група даследавання Ірака, якая займалася пошукам ЗМЗ. Ваеннаслужачыя Польшчы і ЗША ў 2004 годзе знайшлі боепрыпасы з хімічнай зброяй[11][12][13]. Аднак, як высветлілася пазней, знойдзеныя снарады ўтрымлівалі толькі рэшткі рэчываў, што знішчаліся пад наглядам прадстаўнікоў ААН яшчэ ў 1990-я гады. 6 кастрычніка 2004 года арганізацыя Iraq Survey Group (яна з’яўлялася пануючай у справе пошукаў ЗМЗ) афіцыйна заявіла, што на момант уварвання замежных сіл у 2003 годзе Ірак не меў ніякіх забароненых сродкаў[14]. На допыце ў Федэральнам бюро расследаванняў Садам Хусейн пацвердзіў, што ў дзяржавы не было зброі масавага знішчэння[15].
У 2004 годзе Камісія па тэрактах 11 верасня прыйшла да высновы, што няма доказаў якіх-небудзь адносін паміж рэжымам Садама і Аль-Каідай[16].
Як стала вядома, амерыканскі бок будаваў свае абвінавачванні на інфармацыі ад афіляваных крыніц. Імі былі дысідэнты Рафід Ахмед Алван аль-Джанабі і Ахмед Чалабі, якія жадалі звяржэння рэжыму. Першы пазней прызнаў, што наўмысна хлусіў, паколькі «іншага шляху да вызвалення Ірака не было»[3]. Дадзеная акалічнасць выклікала абурэнне Паўэла. Ён не ведаў пра ілжывасць інфармацыі і абвінаваціў ЦРУ ў прадстаўленні неправераных даных. Са слоў былога дзяржсакратара, гэта стала чорнай плямай на яго кар’еры[8]. У 2015 годзе супрацоўнік ЦРУ Майкл Марэл заявіў, што хоча папрасіць прабачэння перад Паўэлам за ілжывыя доказы[17].
Ацэнкі і значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пасля гэтага асоба Колін Паўэла ў СМІ стала асацыявацца з момантам, дзе ён дэманструе прабірку ў ААН[18][19][20]. The Guardian назвала прамову вырашальным момантам у падрыве даверу да ЗША[21]. Часопіс New York Times палічыў выступленне адным з самых незабыўных публічных момантаў прэзідэнства Буша[22].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "PowerPoint of view". The Guardian [брытанская англійская]. 2003-02-07. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-04-18.
- ↑ McBrien, Tyler (2023-02-08). "Why the Military (Still) Can't Quit PowerPoint". Slate [амерыканская англійская]. ISSN 1091-2339. Праверана 2023-04-18.
- ↑ а б в Беленькая, М. Война в Ираке: сроки, причины и последствия // Коммерсантъ : газета. — 25 марта 2023.
- ↑ Colin Powell: U.N. Speech 'Was a Great Intelligence Failure' . pbs.org. Архівавана з першакрыніцы May 19, 2016. Праверана May 19, 2016.
- ↑ The Secret History of ISIS – Transcript (англ.) . FRONTLINE. Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ а б в г д Волхонский, Б. Ирак прозевал свой шанс: Колин Пауэлл выступил в СБ ООН // Газета «Коммерсантъ» №20 от 06.02.2003, стр. 1
- ↑ а б в г Powell, Secretary Colin L.. Remarks to the United Nations Security Council . New York City: US Department of State (5 лютага 2003). Архівавана з першакрыніцы February 5, 2009. Праверана October 21, 2021.
- ↑ а б Колин Пауэлл требует ответов по поводу лжи относительно оружия массового уничтожения в Ираке // ИноСМИ (пераклад артыкула The Guardian), 17 февраля 2011
- ↑ а б Шмелёва, Т.А. Доклад Колина Пауэлла по Ираку: реакция арабских стран // Институт Ближнего Востока, 9 февраля 2003
- ↑ What the international papers say Архівавана 8 студзеня 2019 года., February 6, 2003, The Guardian
- ↑ В Ираке найдено химическое оружие(недаступная спасылка)
- ↑ Update on chemical demilitarisation
- ↑ Найденное в Ираке химическое оружие признано смертельно опасным
- ↑ США официально признали, что у Саддама не было ОМП
- ↑ Anderson, Curt (2017-01-09). "FBI agent who interrogated Saddam Hussein leads airport case". Associated Press. Архівавана з арыгінала 2023-01-06. Праверана 2020-01-08.
- ↑ Cheney on torture report: Saddam Hussein 'had a 10-year relationship with al-Qaida' (англ.). @politifact. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2019. Праверана 28 мая 2019.
- ↑ Morell "wanted to apologize" to Powell about WMD evidence (англ.) . CBS News. Праверана 22 красавіка 2023.
- ↑ Та самая пробирка в ООН: умер бывший госсекретарь США
- ↑ Человек с пробиркой. Как Колин Пауэлл стал символом американской лжи
- ↑ Умер размахивавший пробиркой в ООН бывший госсекретарь США
- ↑ Colin Powell's UN speech: a decisive moment in undermining US credibility (англ.). the Guardian (18 кастрычніка 2021). Праверана 13 сакавіка 2022.
- ↑ Draper, Robert (July 16, 2020). "Colin Powell Still Wants Answers". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2022-04-21.