Вялікае Нявольніцкае возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікае Нявольніцкае возера
Great Slave Lake
Паўночны бераг
Паўночны бераг
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 156 м
Даўжыня 469 км
Шырыня 203 км
Плошча 27200 км²
Аб’ём 1580 км³
Даўжыня берагавой лініі 3057 км
Найбольшая глыбіня 614 м
Сярэдняя глыбіня 41 м
Басейн
Плошча вадазбору 971000 км²
Размяшчэнне
Краіна  Канада
Вялікае Нявольніцкае возера (Канада)
Вялікае Нявольніцкае возера
Вялікае Нявольніцкае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікае Нявольніцкае возера (англ.: Great Slave Lake, фр.: Grand lac des Esclaves) — прэснаводнае возера на Паўночна-Заходніх тэрыторыях Канады.

Плошча паверхні — 27 200 км². Найбольшая глыбіня — 614 м. Плошча вадазбору — 971 000 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Нявольніцкае возера месціцца на поўдні Паўночна-Заходніх тэрыторый Канады. Яно ўзнікла каля 10 тысяч гадоў таму ў сувязі з заканчэннем ледавіковай эпохі. Адталыя воды запасіліся ў прагаліне паміж тэктанічнымі платформамі і такім чынам стварылі першаснае возера. З цягам часу яно памяншалася ў памерах, ператварылася ў ланцуг сучасных азёр, у тым ліку Вялікае Нявольніцкае. Яно жывіцца шматлікімі рэкамі.

Паўднёвыя і ўсходнія берагі скалістыя. На захадзе бераг пакрыты лесам, на поўначы і ўсходзе — тундрай. На працягу 8 месяцаў возера пакрыта тоўстым ледзяным пластом.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Нявольніцкае возера надзвычай багата рыбнымі рэсурсамі. Тут здабываюць кумжу, ліпеня, судака і інш. Заходні бераг насяляе адно з найбуйнешых статкаў лясных бізонаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Продкі сучасных індзейцаў насялілі берагі Вялікага Нявольніцкага возера ў 5 тысячагоддзі да н. э. У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. тут з’явіліся плямёны атабаскаў. Брытанскія гандляры футрам даведаліся пра існаванне возера ў 1771 г. У 1786 г. наваколлі былі даследаваны Аляксандрам Мак-Кензі. Назва возера была дадзена кры, якія суправаджалі брытанскія экспедыцыі і варожа адносіліся да мясцовых атабаскаў, называлі іх славірабы»). З сярэдзіны XIX ст. прадстаўнікі Кампаніі Гудзонава заліва адчынялі гандлёвыя факторыі, што паступова ператварыліся ў сталыя паселішчы.

У XX ст. на поўнач ад возера здабывалі золата і дыяменты, пры гэтым вада была забруджана атрутнымі элементамі накшталт мыш’яка. У 1978 г. пры ўдары аб лёд возера ўзарваўся савецкі спадарожнік «Космос-954» з ядзерным рэактарам на борце. Ліквідацыяй наступстваў аварыі займаліся добраахвотнікі з Канады і ЗША.

У нашы дні Вялікае Нявольніцкае возера прыцягвае турыстаў. У паўднёвай і заходняй частках развіваецца рыбалоўства. У 1967 г. вакол возера была пабудавана ўсесезонная шаша. Узімку пракладаюць часавую дарогу па лёдзе для дастаўкі грузаў з поўдня на поўнач.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]