Перайсці да зместу

Вялікі Шлёпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі Шлёпа
Імя пры нараджэнні: Гоша
Іншыя імёны: Шлёпа, Вялікі рускі кот; Флопа, Вялікі Флопа
Від: Каракал
Пол: мужчынскі
Дата нараджэння: 21 снежня 2017 (7 гадоў)
Месца нараджэння: Кіеў, Украіна
Гаспадар: Андрэй і Ялена Бондаравы
bigfloppaofficial.com (руск.)

Вялікі Шлёпа (ад руск.: «шлёпать»; таксама вядомы як проста Шлёпа або Вялікі рускі кот[1][2][3][4]) — серыя інтэрнэт-мемаў з каракалам па імяні Гоша[5][6][7][8]. У англамоўным сегменце Інтэрнэта вядомы як Флопа (англ.: Floppa)[9] або Вялікі Флопа (англ.: Big Floppa)[10].

Сапраўдная мянушка каракала — Гоша. Ён нарадзіўся 21 снежня 2017 года ў кіеўскім кашачым гадавальніку. Ва ўзросце чатырох месяцаў яго набыла сям’я Бондаравых — Андрэй і Ялена — з Масквы[10]. У снежні 2019 года ўладальнікі каракала апублікавалі ў сваім Інстаграме здымак, дзе ён ляжыць на падаконніку разам з іншым катом — Жорам[11]. Гэты здымак у будучыні стаўся першым шаблонам для мемаў з каракалам.

Гоша важыць блізу 30 кілаграмаў[12], харчуецца сырым мясам і любіць крэветкі[7]. У чэрвені 2021 года сеў на дыету[13].

Акрамя каракала ў сям’і Бондаравых жывуць каты — Жора и Мацвей[14].

Папулярнасць і мемы

[правіць | правіць зыходнік]
Гоша(недаступная спасылка) з катом Жорам.

На здымак каракала зважалі аўтары іранічных інстаграм-акаўнтаў, каторыя спачатку далі Гошу мянушку «big sahnr» (або проста «sahnr»). У студзені 2020 года за свае вялікія вушы Гоша атрымаў мянушку Big Floppa (от англ.: flop — «пляскач»), пад каторай надалей атрымаў вядомасць. У лютым 2020 года быў апублікаваны першы мем, які набраў вялікую папулярнасць — дэматыватар з адрэгаваным здымкам Гошы, дзе ён паказаны без вушэй[7].

«Лубок»(недаступная спасылка) са Шлёпам.

Выява распаўсюдзілася па іншых акаўнтах, якія спецыялізуюцца на інтэрнэт-мемах. Да траўня мемы са Шлёпам распаўсюдзіліся за межы Інстаграма — жарты пра Каракала сталі публікаваць у Твітэры і на Рэдыце [11]. Улетку мем дайшоў і да рускамоўнага сегмента, дзе паводле аналогіі з Big Floppa Гоша атрымаў мянушку Вялікі Шлёпа[7].

Збольшага мемы з Гошам выкарыстоўваюць для шчытпостынгу. Каракал таксама не раз станавіўся героем фатажабаў. Напрыклад, твар Шлёпы дадавалі на скрыншоты з відэагульняў, вокладак часопісаў, дадавалі яму пісталеты, капелюшы і іншыя аксэсуары, каб мемы можна было выкарыстоўваць як карцінкі-рэакцыі. Таксама Гошу часта малююць як рэпера — імаверна, з-за таго, што яго англамоўная мянушка Big Floppa падобная да псеўданімаў амерыканскіх выканаўцаў. Часам у мемах з Шлёпам выкарыстоўваецца малюнак не Гошы, а іншых катоў, рысяў або сервалаў[7].

Да канца 2020 года вакол Шлёпы ўтварылася мноства фанацкіх супольнасцяў і акаўнтаў[15] на Reddit, у «ВКонтакте», Твітэры і Інстаграме.Хоць сумарная колькасць падпісчыкаў не перавышае 50 тысяч, у гэтых супольнасцях каракала лічаць «крыніцай пераймання» і «лідарам моладзі», а таксама кожную пятніцу адзначаюць «пятніцу Шлёпы». У каментарах да публікацый гаспадароў Гошы карыстальнікі цікавяцца жыццём Каракала, выказваюць здзіўленне яго памерамі, усяляк абгульваюць ягоную мянушку[7].

У 2020-2021 гадах з’явіліся мемы, дзе Шлёпая «распавядае» пра тое, як правільна рыхтаваць пяльмені, і пра тое, што здзяйсняў ваенныя злачынствы[13]. У Шлёпы ў мемах, таксама, ёсць своеасаблівы «вораг» — сфінкс Бінгус. У беларускамоўным сегменце Шлёпа распавядаў рэцэпт калдуноў[16][17], а таксама ствараліся мемы, дзе Шлёпа — беларускі патрыёт і змагар за незалежнасць Беларусі[18] і вяртанне беларускіх этнічных зямель[19].

У траўні 2021 года фанаты каракала пачалі пісаць у месенджары сваім бацькам «Глядзі, гэта Шлёпа, вялікі рускі кот. Як ён табе?», а потым публікавалі іх рэакцыю ў сябе ў профілі сацыяльных сетак[20]. Найбольш папулярным здымкам для праверкі рэакцыі стаў «Шлёпа ў ваннай»[4]. Гэты флэшмоб набраў вялікую папулярнасць у рускамоўным сегменце Інтэрнэта[8]. Пазней нарадзілася іншая варыяцыя мема: «Мам, глядзі, гэта Хасбік» з дагестанскім блогерам Хасбулой Магамедавам[3][4].

29 чэрвеня 2021 года карэспандэнт тэлеканала «Дождж» Марыя Барзунова ўзяла інтэрв’ю ў Шлёпы: у ім яго гаспадары расказалі пра каракала і яго папулярнасць[12][13][21].

Прадукцыя са Шлёпам

[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе фанаты Гошы папрасілі ў сям’і Бондаравых дазвол на выкарыстанне яго выявы для розных прадуктаў. Такім чынам у продажы з’явіліся кубкі, статуэткі і кубікі з Big Floppa. Вясной 2021 года ў краме Google Play з’явілася праграма, прысвечаная Шлёпе. Гульня складаецца са здымкаў Гошы, які пры ціску мяняе выраз твару на «гаварлівы» і выдае розныя гукі[11].

Зноскі

  1. Знакомьтесь, Шлепа, большой русский кот: как домашний каракал покорил соцсети. Коту (на самом деле каракалу) Шлепе посвящают тысячи забавных и даже абсурдных мемов». ИА «Амител» (2 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 2 ліпеня 2021.
  2. Виктория Молчанова. Шлёпа — уже не большой русский кот. Теперь он — леди Димитреску и певец «Евровидения» (спасибо мемам). Medialeaks (26 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  3. а б «Мам, смотри, это Хасбик». Родительницы оценивают дагестанского блогера, и виноват в этом Большой Шлёпа (руск.). Medialeaks (21 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  4. а б в Женя Кузьмин. «Мам, смотри, это Шлёпа, большой русский кот»: в соцсетях знакомят родителей с мемом про каракала — и делятся реакцией (руск.). TJournal (20 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  5. Family Live with Wild Caracal Cat. Caters News Agency (30 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
  6. Раиса Анушкина. «Мама, это Шлёпа, большой русский кот»: как каракал стал героем соцсетей и почему его фото шлют родственникам. Twizz (27 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 15 чэрвеня 2021.
  7. а б в г д е Даша Лайзаренко. Большому Шлёпе исполнилось три года: эволюция постироничных мемов про каракала и интервью с его владельцами (руск.). TJournal (26 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  8. а б Алёна Аракчеева. «Мам, смотри, это Шлёпа»: мы показали родителям мем про большого русского кота — и вот как они реагируют :). Проспект Мира (23 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  9. Najla Firdaus. Mengenal Caracal, Kucing Besar yang Sering Dijadikan Meme ‘Floppa’ dan ‘Zabloing’ (індан.). Pikiran Rakyat (9 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 26 чэрвеня 2021.
  10. а б Conheça Big Floppa, o gato que virou a grande estrela dos memes na internet (парт.). Pet é pop. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  11. а б в Виктория Рябикова. Кто же на самом деле этот кот Шлепа, самый популярный котомем?. Russia Beyond (4 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  12. а б Жизнь со Шлепой: хозяйка кота-мема — о том, как к питомцу пришла популярность и о ее последствиях. Дождь (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 2 ліпеня 2021.
  13. а б в Большой русский кот Шлепа поучаствовал в интервью телеканалу «Дождь». В военных преступлениях он так и не признался. Meduza (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
  14. Редакция фотографов Yahoo News. PHOTOS: This couple owns a caracal cat. Yahoo! News (1 чэрвеня 2019). Праверана 17 жніўня 2021.
  15. Большой Шлепа, русский кот. Он же Гоша. Он же мем. Большой Шлепа прославился чуть больше года назад как Big Floppa, когда мемы с большим котом стали популярными в англоязычных соцсетях. Затем смешные картинки стали вирусными и среди русскоязычных пользователей. Но настоящая история 30-килограммового красавца с кисточками на ушах интереснее мемов (руск.). Delfi (2 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  16. Вялікі Шлёпа распавядае, як хутка і смачна зрабіць калдуны-дранікі з мясам - VK(недаступная спасылка)
  17. Вялікі Шлёпа распавядае, як хутка і смачна зрабіць калдуны-дранікі з мясам - YouTube
  18. Беларускія каты(недаступная спасылка)
  19. Беларускія каты(недаступная спасылка)
  20. scoozi21. «Мама, это Шлепа, большой русский кот» — новый флешмоб в Твиттере. gameguru.ru (26 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 9 ліпеня 2021.
  21. «На самом деле он Гоша»: журналисты «Дождя» взяли интервью у хозяйки Шлепы — большого русского кота (руск.). Disgusting Men (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 2 ліпеня 2021.