Перайсці да зместу

Віктар Аляксандравіч Гумінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксандравіч Гумінскі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 3 жніўня 1955(1955-08-03) (69 гадоў)
Член у
Адукацыя
Званне палкоўнік
Узнагароды

Віктар Аляксандравіч Гумінскі (нар. 3 жніўня 1955, в. Свадбічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II, III, IV і V скліканняў.

Скончыў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, афіцэр-палітработнік з вышэйшай адукацыяй; Ваенна-палітычную акадэмію імя К. Готвальда (ЧССР) па вышэйшай ваенна-палітычнай спецыяльнасці; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Палкоўнік.

Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра роты, батальёна, палка па палітычнай частцы, намесніка начальніка палітаддзела танкавай дывізіі, намесніка камандзіра танкавай дывізіі, начальніка аддзела 7-й танкавай арміі, начальніка аддзела 65-га армейскага корпуса, намесніка камандзіра па выхаваўчай рабоце 65-га армейскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга, чацвёртага і пятага скліканняў, быў членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, намеснікам старшыні, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў.

18 кастрычніка 2012 года выбраны Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

З’яўляецца намеснікам старшыні савета рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», старшынёй Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Гумінскі заявіў[1]:

" Я вам, паважаны калегі, скажу, што (вы ведаеце, я - не першае скліканне) кожнае скліканне ў гэтай зале ўздымалася пытанне аб прыняцці такога закона. Але толькі, у асноўным, гаворка ішла аб утрыманстве. А быў адзін дэпутат (не буду называць ягонае прозвішча), дык ён канкрэтна унёс прапанову: для тых, хто падманвае, не хоча працаваць, але жыве, ці ўвогуле не хоча працаваць, стварыць рэзервацыі. "

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам Пашаны, васямнаццаццю медалямі СССР, Рэспублікі Беларусь і ЧССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі