Перайсці да зместу

Віктар Сяргеевіч Камянкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Сяргеевіч Камянкоў
Сцяг Старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Рэпублікі Беларусь Сцяг
2001 — 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Сцяг Старшыня Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”
з 2006
Папярэднік Уладзімір Бойка

Нараджэнне 1956
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне прафесар
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Ві́ктар Сярге́евіч Камянко́ў (нар. у 1956 годзе, Мокравічы, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — доктар юрыдычных навук, Старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»[1].

Віктар Сяргеевіч нарадзіўся ў 1956 годзе, у Магілёскай вобласці Беларускай ССР.

Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1978 годзе. Пасля заканчэння вучобы, пачаў сваю кар’еру ў якасці стажора пракуратуры Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. У перыяд з 1979 па 1983 год быў памочнікам пракурора Кастрычніцкага раёна, а потым і старшым памочнікам пракурора па Ленінскаму раёну г. Магілёва. З 1987 па 1992 год з’яўляўся намеснікам начальніка, а потым і начальнікам аддзела па наглядзе за разглядам грамадзянскіх спраў у органах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь[2].

З 1993 года працаваў у Вышэйшым гаспадарчым судзе Рэспублікі Беларусь з пачатку на пасадзе намесніка старшыні, потым — першага намесніка старшыні, а ў 2001 годзе быў прызначаны старшынёй Вышэйшага гаспадрачага суда Рэспублікі Беларусь. Займаў гэтую пасаду да скасавання ВГС, як асобнага органа[3].

Займае пасаду старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», намеснікам старшыні Міжнароднага саюза юрыстаў (Масква).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдатцкую дысертацыю абараніў у 1994 па напрамку грамадзянскага працэсу. У 2004 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Прававыя гарантыі абароны інтарэсаў юрыдычных асобаў і грамадзян у гаспадарчым (арбітражным) працэсе»[2].

З’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў мадэльных Грамадзянскіх кодэксаў краін СНД і Закона аб банкруцтве, а так сама шэрагу важнейшых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, такіх як[4]:

  • канцэпцыя судова-прававой рэформы;
  • Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса;
  • Закону «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў»;
  • Закону «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)»;
  • Закону «Аб медыяцыі»;
  • Закону «Аб трыцейскіх судах»;
  • Закону «Аб фізічнай культуры і спорце»;
  • праекты дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • пастаноў Пленума Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

Ініцыяваў такія вучэбныя дысцыпліны і навуковыя напрамкі, як[1]:

  • асаблівасці разгляду спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве);
  • спартыўнае права;
  • энергетычнае права;
  • альтэрнатыўнае ўрэгуляванне спрэчак.

З 2004 года ўзначальвае кафедру фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці юрыдычнага факультэта БДУ.[4]

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Мае наступныя ўзнагароды і званні[1]:

Зноскі

  1. а б в Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. а б http://www.law.bsu.by/users/?254 Архівавана 24 мая 2017.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2017. Праверана 11 жніўня 2017.
  4. а б http://jour.folkndl.bsu.by/index.php/personalii/fakultety-i-vuchebnyya-instytuty/79-law/601-kamyanko-viktar-syargeevich-1956(недаступная спасылка)