Вілеміт
Вілеміт | |
---|---|
Формула | Zn2SiO4 |
Прымесь | Mn, Fe, Ca, Mg, Pb, Al |
Сінгонія | трыганальная |
Колер | белы, жоўты, зялёны, чырвоны, карычневы, шэры, бясколерны |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны, тлусты да смалістага |
Празрыстасць | празрысты, непразрысты |
Цвёрдасць | 5,5 |
Спайнасць | дасканалая, недасканалая |
Злом | ракавісты, няроўны |
Шчыльнасць | 3,89—4,19 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nω = 1,691—1,694 nε = 1,719—1,725 |
Вілеміт на Вікісховішчы |
Вілемі́т[1] — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, сілікат цынку Zn2SiO4. Названы ў 1829 годзе французскім мінералогам і крышталёграфам А. Леві ў гонар першага караля Нідэландаў Вілема (Вільгльма) I[2].
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае прызматычныя і ігольчатыя крышталі, зярністыя і радыяльна-прамянёвыя агрэгаты, нацёкі. Колер белы да бясколернага, жоўты, зялёны, чырвоны, карычневы і інш. Колер рысы — белы. Бляск шкляны да смалістага. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,89—4,19 г/см³. Крохкі. Прымесі жалеза, марганцу, магнію, кальцыю, свінцу, алюмінію.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Мінерал мае кантактава-метасаматычнае, часта гіпергеннае паходжанне. Радовішчы ў ЗША, Замбіі, Германіі, Намібіі, Расіі, Таджыкістане.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Вілеміт выкарыстоўваецца ў якасці руды на цынк. Празрысты вілеміт жоўтага колеру — каштоўны камень. Сінтэтычны выкарыстоўваецца ў якасці люмінафору.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ Виллемит // Каталог минералов (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вілеміт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 161.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Виллемит // Каталог минералов (руск.)
- Willemite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy (англ.)
- Виллемит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья (руск.)
- Виллемит // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Willemite // Encyclopaedia Britannica (англ.)