Гексан
Выгляд
Гексан | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₁₄ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-777-6 |
SMILES | |
RTECS | MN9275000 |
ChemSpider |
Гекса́н (н-гекса́н) — насычаны вуглевадарод C6H14, адносіцца да класу алканаў.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Бясколерная вадкасць са слабым пахам (нагадвае дыхлорэтан). Паказальнік пераламлення п20D 1,37506. З-за нізкага актанавага ліку (25) гексан — непажаданая складовая частка сінтэтычнага бензіна.
Пары гексану валодаць моцным наркатычным дзеяннем.
Атрыманне гексана
[правіць | правіць зыходнік]н-Гексан ўтрымоўваецца ў значных колькасцях у бензіне прамой перагонкі. Вялікая колькасць ізагексанаў знаходзіцца ў бензіне каталітычнага крэкінгу і бензіне алкіліравання.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]- Ва ўмовах араматызацыі нафтапрадуктаў і каталітычнага рыформінгу гексан дэгідрацыклюецца ў бензол.
- 2,2-дыметылбутан і 2,3-дыметылбутан — выкарыстоўваюцца як дабаўкі да паліва для рухавікоў, паляпшаюць яго якасць.
- Выкарыстоўваецца пры экстрагаванні алею.
- Арганічны растваральнік