Гемарой
Гемарой | |
---|---|
| |
МКХ-10 | I84. |
МКБ-10-КМ | K64 |
МКХ-9 | 455 |
МКБ-9-КМ | 455[1][2] і 455.8[2] |
DiseasesDB | 10036 |
MedlinePlus | 000292 |
eMedicine | med/2821 emerg/242 |
MeSH | D006484 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гемарой (грэч. αἷμα + ῥεῖν – кроў + цекчы; народная назва — пачачуй[3]) — захворванне, звязанае з трамбозам, запаленнем, паталагічным пашырэннем і звітасцю гемараідальных вен, якія ўтвараюць вузлы вакол прамой кішкі. Суправаджацца ўзнікненнем такіх хвароб, як вострая і хранічная анальная трэшчына, рэктальны свішч, гнайнікі вакол прамой кішкі і нетрыманне газаў. Ускладненні хваробы выклікаюць ацёк анальнай адтуліны, гнойны парапрактыт і амярцвенне тканак гемараідальнага вузла.
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненне хваробы прадухіляе:
- штодзённае піццё 2 літраў вадкасці;
- ужыццё кашаў, свежай і багатай на клятчатку гародніны (буракі, гарбузы і кабачкі) і садавіны (бананы, абрыкосы і чарнасліў), таксама жытняга і пшанічнага вотруб'я , марской капусты і насення лёну;
- змяншэнне ўжыцця спіртовых і газіраваных напояў, вострай і салёнай ежы;
- прыём шклянкі высокамінералізаванай вады тройчы на дзень;
- змяншэнне выкарыстання слабільнага сродка і клізмы ;
- пазбяганне пад'ёму цяжараў;
- штодзённае выкананне 20 практыкаванняў для брушнога прэса, ног і ягадзіц;
- частыя перапынкі пры кіраванні аўтамабілем;
- апаражненне кішэчніка толькі пры адчуванні позыва;
- змяншэнне лішняй вагі.
Фактары, якія спрыяюць развіццю гемарою
[правіць | правіць зыходнік]- Атлусценне
- Спадчынная схільнасць.
- Няправільнае харчаванне (вострая ежа, чай, кава, алкаголь).
- Маларухомы лад жыцця ці праца, звязаная з малой рухальнай актыўнасцю.
- Дзейнасць, звязаная з празмерным напружаннем мышцаў (вялікія фізічныя нагрузкі).
- Цяжарнасць і роды ў жанчын.
- Стрэс.
- Парушэнне адтоку крыві ў прамой кішцы.
- Частыя завалы.
- Запаленчыя і пухлінныя працэсы ў кішэчніку і печані.
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Хвароба напачатку выяўляецца пра смыленне, сверб, паколванне і распіранне ў вобласці задняга праходу пры спаражненні. Вакол ануса ўтвараецца балючае зацвярдзенне ў выглядзе сплацення пашыраных крывяных сасудаў. З часам боль пачынае ўзнікаць пры кашлі і руху цела, што замінае стаяць, хадзіць і сядзець. Затым падчас спаражнення з’яўляецца крывацёк, што выклікае малакроўе і слабасць[4].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Ю.В. Мялешка, В.Л. Залуцкая (2 лютага 2010). "Хваробы ў паданнях беларусаў-сялян мінулых стагоддзяў". Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Праверана 12 красавіка 2013.
- ↑ Вольга Цыбульская. Гемарой: сарамлівасць і страх — прэч // Краіна здароўя. — 6 красавіка 2011. — № 17 (253). — С. 3.