Перайсці да зместу

Георгій Мікалаевіч Данелія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Георгій Данелія)
Георгій Данелія
გიორგი დანელია
Фатаграфія 27 жніўня 2010 года
Імя пры нараджэнні Георгій Мікалаевіч Данелія
Дата нараджэння 25 жніўня 1930(1930-08-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 2019(2019-04-04)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР
 Расія
Маці Мэры Анджапарыдзэ[d]
Жонка Любоў Сяргееўна Сакалова
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, публіцыст, выкладчык
Кар’ера 1958 — 2019
Кірунак кінакамедыя і трагікамедыя
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1980 Ордэн «Знак Пашаны»
Кавалер ордэна Гонару (Грузія)
Кавалер ордэна Гонару (Грузія)
Народны артыст СССР— 1990 Народны артыст РСФСР— 1974 Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР — 1965 Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 1996 Прэмія Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія СССР — 1978 Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых — 1981
IMDb 0199381
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георгій Мікалаевіч Данелія (груз. გიორგი დანელია, 25 жніўня 1930, Тбілісі — 4 красавіка 2019, Масква) — грузінскі і расійскі акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст СССР (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1981), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996). Творчасці рэжысёра ўласцівыя мяккі гумар, лірызм, паэтычнасць.

У 1955 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, у 1954—1955 гадах працаваў архітэктарам у Інстытуце праектавання гарадоў. Цікавіўся кіно, здымаўся ў масоўках і ў 1956 годзе паступіў на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (майстэрня Міхаіла Калатозава), якія скончыў у 1959 годзе.

З 1959 года — рэжысёр-пастаноўшчык «Масфільма». У 1965—1969 гадах — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага творчага аб’яднання» пры «Масфільме», у 1975—1987 — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага аб’яднання камедыйных і музычных фільмаў». З 1987 года — прэзідэнт і мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рытм» кінаканцэрна «Масфільм».

Дэбютаваў фільмам «Сярожа» (1960, разам з І. Таланкіным). Здымае псіхалагічныя драмы («Шлях да прычала», 1962), лірычныя («Я крочу па Маскве», 1964; «Міміно», 1970), сатырычныя («Трыццаць тры», 1966), фантастычныя камедыі («Кін-дза-дза!», 1987) і трагікамедыі («Не бядуй», 1969; «Афоня», 1975; «Асенні марафон», 1979; «Слёзы капалі», 1983; «Пашпарт», 1990), для якіх характэрны ўвага да сацыяльнай прыроды з’яў і ўчынкаў, спачувальная інтанацыя ў адносінах да герояў.

Жонка — Галіна Іванаўна Юркова-Данелія.

Зноскі

  1. Данелия Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Данелия Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.