Герб Мазыра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сучасны герб Мазыра (злева) і гістарычны (справа)

Герб Мазыра́ — афіцыйны геральдычны сімвал Мазыра. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 мая 2001 г. пад № 61.

Афіцыйнае апісанне:

У сінім полі барочнага шчыта ўзлятае чорны арол з залатымі дзюбай, языком і лапамі.

Герб Мазыра мае даўнюю гісторыю ўжывання (з некаторымі зменамі) і адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб Мазыра з прывілея 1680 года на пацвярджэнне Магдэбургскага права.
Расійскі герб Мазыра

Герб быў нададзены гораду разам з Магдэбургскім правам вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 28 студзеня 1577: «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з сярэбраным шыльдам на грудзях; на шыльдзе — чырвоная літара S»[1] (манаграма Стэфана Баторыя[2]).

Вытрымка з адпаведнага велікакняжацкага прывілея:

" Надаем тому месту нашему печать месткую, то есть Орел з Сэм в нем вырысованым... которую урад месткий на судах и иных справах и потребах местких печатовать и того гербу ужывать мают вечные часы "

10 верасня 1609 сярэбраны шыльд з літарай «S» замянілі на пусты чырвоны[1]. У XVII ст. пэўны час на шыльдзе быў герб «Трубы» Радзівілаў[2].

У час расійскага панавання імператрыца Кацярына II 22 студзеня 1796 даравала Мазыру новы герб, створаны на аснове папярэдняга.

У сучаснай Беларусі 22 лютага 1994 статус афіцыйнага геральдычнага сімвала Мазыра атрымаў варыянт гарадскога герба без шыльда[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 72—73.
  2. а б Мазыр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 258. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  3. Решение сессии Мозырского городского Совета депутатов от 22 февраля 1994 г. № 80.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]