Перайсці да зместу

Гноман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сонечны гадзіннік у Забаронены горад (Пекін)

Гно́ман (стар.-грэч.: γνώμων[1] — указальнік) — найстаражытнейшы астранамічны інструмент, вертыкальны прадмет (стэла, калона, шост), які дазваляе па найменшай даўжыні яго цені (ў поўдзень) вызначыць вуглавую вышыню сонца. Найкарацейшая цень паказвае і напрамак сапраўднага мерыдыяна. Гноманам таксама называюць частку сонечных гадзіннікаў, па цені ад якой вызначаецца час у сонечных гадзінах. Вынаходнікам гномана з'яўляецца старажытнагрэчаскі філосаф і астраном Анаксімандр Мілецкі.

Мастацтва канструіравання і вырабу гноманаў і сонечных гадзіннікаў называецца гноманікай.

Гноман дазваляе вызначыць:

Для дакладнасці вымярэння важнае значэнне мае вышыня гномана — чым ён вышэйшы, тым даўжэйшы цень, які ён адкідае, што павышае дакладнасць вымярэння. Для зручнасці адліку на канцы гномана была адтуліна, якая ярка была відаць у цені. Тым не менш дакладнасць гномана ў прынцыпе невялікая, так як вуглавы дыяметр Сонца прыблізна роўны 30', выкарыстоўваць жа гноман для вымярэння па зорках немагчыма.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.393
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 316. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Михаль С. Часы. От гномона до атомных часов = Hodiny (od gnomonu k atomovým hodinám) / Научный ред. В. А. Шполянский. Сокр. перевод с чешского Мельнера Р. Е.. — М.: Знание, 1983. — 256 с. — 80 000 экз. (руск.)