Горацкі павет
Горацкі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1861 |
Дата скасавання | 17 ліпеня 1924 |
Насельніцтва |
|
Горацкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў 1861—1924 гадах. Цэнтр — горад Горкі. Утвораны ў 1861 годзе ў Магілёўскай губерні з частак Аршанскага і скасаванага Копыскага паветаў. Плошча 2487 кв.вёрст, насельніцтва каля 80000 чалавек (2-я палова XIX ст.).
У 1885—1886 гадах у павеце прайшлі масавыя выступленні, якія былі звязаны з адмовай сялян ад выплаты арэнды на карысць дваран фон Валь і князёў Любамірскіх[2].
З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні, забраны ў склад РСФСР. 27 ліпеня 1922 года большая частка павета перададзена Смаленскай губерні. З сакавіка 1924 года Горацкі павет вернуты БССР. 17 ліпеня 1924 года скасаваны, большая частка яго тэрыторыі ўключана ў Аршанскую акругу, у складзе якой утвораны Горацкі раён.
Воласці (канец XIX ст.)
[правіць | правіць зыходнік]- Баеўская
- Гарадзішчанская
- Горацкая
- Дубровенская
- Любініцкая
- Маслакоўская
- Нічыпаравіцкая
- Пугляеўская
- Раманаўская
- Саўская
- Святошыцкая
- Хаўбнянская
Ураднікі павета
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=23
- ↑ Крестьянское движение в России в 1881-1889 годах: Сборник документов. — М.: Соцэкгиз, 1960. — 964 с. — С. 475. — (Крестьянское движение в России в XIX - начале XX века).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).