Градскае
Градскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 174,8 м |
Даўжыня | 0,83 км |
Шырыня | 0,54 км |
Плошча | 0,38 км² |
Аб’ём | 1,02 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,04 км |
Найбольшая глыбіня | 4,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,68 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | вельмі маламінералізаваная |
Басейн | |
Выцякаюць | 2 вытокі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гра́дскае, Чорнае — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Вузлянка, за 10 км у паўднёвым напрамку ад горада Мядзел, за 4,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Чарэмшыцы. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1].
Плошча паверхні возера 0,38 км². Даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,54 км, сярэдняя 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Найбольшая глыбіня 4,1 м, сярэдняя 2,68 м. Аб'ём вады 1,02 млн м³.
Катлавіна выцягнутая з захаду на ўсход, круглаватай формы, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, пераважна сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 500 м, з сеткай меліярацыйных каналаў. Праз меліярацыйныя каналы возера звязана з ракой Вузлянка.
Вада возера гідракарбанатна-кальцыевая, вельмі маламінералізаваная. Трафічны статус вадаёма — дыстрофны[2].
Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 117. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 386. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8, 41. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Нарочанские озёра: Карта рыбака / Ред.: В. А. Змачинская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Градскае возера Архівавана 8 жніўня 2013.
- Возера Градскае ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка «Нарачанскі»
- Выява воз. Градскага Архівавана 30 кастрычніка 2016.