Перайсці да зместу

Група армій Рупрэхта Баварскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Heeresgruppe Kronprinz Rupprecht von Bayern
Група армій Кронпрынца Рупрэхта Баварскага
Эмблема Германскай імперскай арміі
Гады існавання 19161918
Краіна  Германская імперыя
Тып Пяхота
Удзел у Першая сусветная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры генерал-фельдмаршал Рупрэхт Баварскі

Гру́па а́рмій Кронпрынца Ру́прэхта Бава́рскага (ням.: Heeresgruppe Kronprinz Rupprecht von Bayern) — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта з 28 жніўня 1916 года да канца вайны. Была створана на базе часовай армейскай групы Гальвіца пад началам генерала ад артылерыі Макса фон Гальвіца, якая дзейнічала ў перыяд з 19 ліпеня па 28 жніўня 1916 года.

Гісторыя баявых дзеянняў

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку бітвы на Соме (ліпень 1916) нямецкая 2-я армія павялічылася настолькі, што было прынята рашэнне падзяліць яе на дзве арміі. 19 ліпеня на базе правага (паўночнага) крыла была зноў створана 1-я армія. Былы камандзір 2-й арміі генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў прыняў камандаванне 1-й арміяй, а 2-я армія атрымала новага камандуючага генерала ад артылерыі Макса фон Гальвіца. Фон Гальвіц таксама быў прызначаны камандзірам армейскай групы Гальвіц, каб каардынаваць дзеянні абедзвюх армій на Соме[1].

28 жніўня 1916 года да армейскай групы былі дададзеныя яшчэ дзве арміі (6-я і 7-я), яна стала групай армій, атрымала новага камандуючага — генерала-фельдмаршала Рупрэхта Баварскага і назву — Група армій Кронпрынца Рупрэхта Баварскага (ням.: Heeresgruppe Kronprinz Rupprecht von Bayern).

Была распушчана 11 лістапада 1918 года.

Склад групы арміі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Cron 2002, p. 49
  • Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914–18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.