Гусіная цыбуля
Гусіная цыбуля | |||||||||||||||
Гусіная цыбуля лугавая (Gagea pratensis) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Gagea Salisb., 1806 | |||||||||||||||
|
Гусі́ная цыбу́ля[3] (Gagea) — род кветкавых раслін сямейства Лілейныя.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Невысокія (зрэдку да 30 см[4]) шматгадовыя травяністыя расліны, рана квітнеючыя цыбульныя эфемероіды (улетку надземныя часткі адміраюць) з адной-трыма цыбулінамі (іншы раз каля асновы галоўнай цыбуліны развіваецца шмат дробных цыбулінак). Прыкаранёвы ліст адзін, зрэдку два. Кветкі дробныя, жоўтыя (рознага адцення), радзей белаватыя, зеленаватыя ці чырванаватыя, у раскідзістых гронка-парасоналадобных суквеццях. Плод — трохгнездавая каробачка.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Вядома больш за 130 відаў (некаторыя аўтары даюць лічбу 280[5]). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, а таксама ў Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 8 відаў. Найбольш вядомыя і пашыраныя гусіная цыбуля жоўтая (Gagea lutea) і гусіная цыбуля малая (Gagea minima), растуць пераважна ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, садах і парках; рэдка трапляюцца гусіная цыбуля зярністая (Gagea granulosa), гусіная цыбуля пакрывальцавая (Gagea spathacea), гусіная цыбуля Пачоскага (Gagea paczoskii)[6], па звестках навуковай літаратуры вядомы гусіная цыбуля лугавая (Gagea pratensis), нізкая (Gagea pusilla) і чырванеючая (Gagea liotardii).
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, харчовыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 234. — 563 с. (руск.)
- ↑ Информационная система «Historia Gagearum»(недаступная спасылка)
- ↑ Растения Беларуси
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. У. Гусіная цыбуля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гусіная цыбуля // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 148.
- Гусиный лук // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 234. — 563 с. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гусиный лук — род Gagea: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Gagea // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Gagea (англ.) // The Plant List