Дабрахотаўка
Вёска
Дабрахотаўка
|
Дабрахотаўка[1] (руск.: Доброхотовка) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 9 жыхароў (2007 год).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адзначана на планах 1780—1790 гадоў[2].
У 1859 годзе вёска з 12 дварамі і 104 жыхарамі[3].
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дабрахотаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Дабрахотаўку не вярнулі БССР[4].
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ План генеральнага межавання Смаленскай губерні 1780—1792 гг. Рослаўскі павет.
- ↑ Смаленская губерня. Спіс населеных месцаў паводле звестак 1859 года. Санкт-Пецярбург. 1868 год. с.356. № 9943
- ↑ Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.