Давід Алаба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Давід Алаба
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Давід Алатакунба Алаба
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1992(1992-06-24)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства  Аўстрыя
 Нігерыя
 Філіпіны
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Рэал Мадрыд
Нумар 4
Маладзёжныя клубы
2001—2002 Аўстрыя Асперн
2002—2008 Аўстрыя Аўстрыя (Вена)
2008—2009 Германія Баварыя (Мюнхен)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2021 Германія Баварыя (Мюнхен) 281 (22)
2009—2010   Германія Баварыя II 33 (1)
2011   Германія Гофенгайм 17 (2)
2021— Іспанія Рэал Мадрыд
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2009 Аўстрыя Аўстрыя (да 17) 29 (6)
2009—2010 Аўстрыя Аўстрыя (да 21) 5 (0)
2009— Аўстрыя Аўстрыя 85 (14)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Давід Алатакунба Алаба (ням.: David Olatokunbo Alaba; нар. 24 чэрвеня 1992, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст нігерыйска-філіпінскага паходжання, абаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Давід Алаба пачаў сваю кар’еру ў юнацкай камандзе венскай «Аўстрыі». Ужо ў 2008 годзе Алаба заслужыў месца на лаўцы запасных аўстрыйскага клуба. Правёўшы 5 матчаў за рэзервовы склад «Аўстрыі», улетку таго ж года Давід перабраўся ў мюнхенскую «Баварыю». У сезоне 2009/10 Алаба ўпершыню трапіў у склад рэзервовай каманды з Мюнхена, дэбютаваўшы ў яе складзе ў жніўні 2009 года ў матчы Трэцяй лігі супраць дрэздэнскага «Дынама». 29 жніўня таго ж года Давід забіў свой ​​першы гол у складзе рэзервістаў «Баварыі».

У студзені 2010 года Давід стаў прыцягвацца да трэніровак асновы мюнхенскага клуба. 10 лютага Алаба дэбютаваў у асноўным складзе «Баварыі», выйшаўшы на поле на 59-й хвіліне матча на Кубак Германіі супраць «Гройтэр Фюрт», замяніўшы на полі Крысціяна Леля.

У лютым 2021 года было абвешчана, што Алаба пакідае «Баварыю» па заканчэнні сезона, а ў маі мадрыдскі «Рэал» абвясціў аб пераходзе абаронцы ў якасці свабоднага агента, што набывае моц у ліпені. Алаба атрымаў у новай камандзе кашулю з нумарам 4, які да таго 16 гадоў насіў капітан іспанскай каманды Серхіа Рамас.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Давід Алаба дэбютаваў у складзе зборнай Аўстрыі 14 кастрычніка 2009 года ў матчы адборачнага цыклу на чэмпіянат свету 2010 супраць зборнай Францыі, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне замест Крысціяна Фухса.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Баварыя»:

«Рэал»:

Зноскі

  1. David Alaba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Alaba // FBref.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]