Серхіа Рамас
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Серхіа Рамас Гарсія | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Сярожа, Пераможца, Галава Рэала | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 сакавіка 1986[1][2][3] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см[4] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[4] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы абаронца, цэнтральны абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 4 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Серхіа Рамас Гарсія (ісп.: Sergio Ramos García; нар. 30 сакавіка 1986, Камас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, ігрок французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Гуляе на пазіцыі правага ці цэнтральнага абаронцы.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Севілья»[правіць | правіць зыходнік]
Ва ўзросце 14 гадоў Серхіа прыбыў на прагляд у «Севілью», дзе добра паказаў сябе. Неўзабаве пачаў выступаць за юнацкія каманды гэтага клуба. У сезоне 2002/03 правёў адзін матч за рэзервовую каманду «Севільі» у другім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі. У сезоне 2003/04 Рамас стаў іграком асноўнага складу дубля, прыняўшы ўдзел у 25 матчах і забіўшы адзін мяч.
У пачатку 2004 года тагачасны галоўны трэнер «Севільі» Хаакін Капарас перавёў Рамаса ў асноўны склад. 1 лютага 2004 года Рамас дэбютаваў у Прымеры ў матчы супраць «Дэпартыва» (0:1). Улетку таго ж года Серхіа стаў чэмпіёнам Еўропы ў складзе юнацкай зборнай Іспаніі для ігракоў не старэйшых за 19 гадоў. У сезоне 2004/05 Серхіа правёў у Ла-Лізе 31 матч і забіў 2 мяча, таксама ён гуляў у Кубку УЕФА, у прыватнасці сустракаўся з пецярбургскім «Зенітам». У канцы сезона Серхіа быў прызнаны іграком-адкрыццём чэмпіянату.
26 сакавіка 2005 года Рамас дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі, выйшаўшы на замену ў паядынку супраць зборнай Кітая (3:0) ва ўзросце 18 гадоў. Серхіа стаў першым футбалістам з 1941 года, які гуляў за зборную Іспаніі ў такім юным узросце: раней гэтага дамогся брамнік Хуан Акунья. Праз некаторы час Серхіа трапіў у стартавы склад на адборачны матч чэмпіянату свету 2006 года супраць зборнай Сербіі і Чарнагорыі. З тых часоў ён стаў асноўным абаронцам каманды Луіса Араганеса.
«Рэал»[правіць | правіць зыходнік]
Летам 2005 года мадрыдскі «Рэал» набыў Рамаса за 27 мільёны еўра. «Барселона» і «Манчэстэр Юнайтэд» таксама жадалі бачыць іграка ў сваім складзе. Ледзь менш, чым праз год пасля чэмпіянату свету 2006, Серхіа набыў першы буйны тытул у кар’еры, стаўшы ў складзе «Рэала» чэмпіёнам Іспаніі. У адборачным турніры Еўра-2008 Рамас прыняў удзел у 11 з 12 матчаў і забіў 2 галы.
У 2015 годзе пасля сыходу Ікера Касільяса стаў капітанам «Рэала».
«Пары Сен-Жэрмен»[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 2021 года, пакінуўшы «Рэал» па завяршэнні кантракта ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовае пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»[5].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Іспаніі (5): 2007, 2008, 2012, 2017, 2020
- Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2011, 2014
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (4): 2008, 2012, 2017, 2019/20
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (4): 2013/14, 2015/16, 2016/17, 2017/18
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2014, 2016, 2017
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (4): 2014, 2016, 2017, 2018
- Чэмпіён Францыі: 2022
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2022
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён свету: 2010
- Чэмпіён Еўропы: 2008, 2012
Зноскі
- ↑ Sergio Ramos // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ SERGIO RAMOS garcia // Argentine Soccer Database
- ↑ Sergio Ramos García // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ а б https://www.realmadrid.com/futbol/plantilla/sergio-ramos-garcia Праверана 11 кастрычніка 2018.
- ↑ Футбол. Серхио Рамос заключил двухлетний контракт с "Пари Сен-Жермен". pressball.by.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Серхіа Рамас
- Афіцыйны сайт Архівавана 30 красавіка 2012.
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Севілья
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Севілья
- Ігракі ФК Севілья Атлетыка
- Чэмпіёны Еўропы па футболе
- Чэмпіёны свету па футболе