Нача Фернандэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Нача
Nacho Fernández.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хасэ Ігнасіа Фернандэс Іглесіяс
Нарадзіўся 18 студзеня 1990(1990-01-18)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 179 см
Вага 75 кг
Пазіцыя левы абаронца, цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Нумар 6
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1999 — 2001 Сцяг Іспаніі Камплутэнсэ
2001 — 2008 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Клубная кар’ера*
2011 — Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 81 (3)
2009 — 2013   Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд Кастылья 111 (4)
Нацыянальная зборная**
2005 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 16) 1 (0)
2006 — 2007 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 17) 11 (0)
2008 — 2009 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 19) 9 (2)
2011 — 2013 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 6 (0)
2013 — Сцяг Іспаніі Іспанія 9 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2017.

Хасэ Ігнасіа Фернандэс Іглесіяс (ісп.: José Ignacio Fernández Iglesias; нар. 18 студзеня 1990, Мадрыд), больш вядомы як Нача (ісп.: Nacho) — іспанскі футбаліст, абаронца клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнец Мадрыда. Выхаванец школы клуба «Рэал Мадрыд», у якую паступіў ва ўзросце 10 гадоў. Дэбютаваў за рэзервовую каманду ў сезоне 2008/09 у Сегундзе B, згуляў там дзве сустрэчы ў тым сезоне. Усяго адгуляў два поўных сезоны ў Сегундзе. 23 красавіка 2011 года дэбютаваў у асноўным складзе «Рэала» ў матчы чэмпіянату Іспаніі супраць «Валенсіі», у якім «каралеўскі клуб» перамог з лікам 6:3, адгуляўшы ўвесь матч ад пачатку і да канца. Другі матч правёў праз тыдзень, але яго клуб сенсацыйна прайграў «Рэалу» з Сарагосы.

Летам 2011 года прыняў удзел у паўночнаамерыканскім турніры, гуляў у матчах супраць «Лос-Анджэлес Гэлаксі», «Гвадалахары» і «Філадэльфіі Юніён». 2 верасня 2012 года афіцыйна атрымаў футболку з нумарам 27, але па рашэнні Жазэ Маўрынью застаўся на некаторы час у рэзервовым клубе.

27 лістапада 2013 года на 27-й хвіліне замяніў Хесэ ў групавым матчы Лігі xэмпіёнаў, бо Серхіа Рамас быў выдалены.

У ліпені 2014 года Нача Фернандэс і каралеўскі клуб дасягнулі пагаднення аб падаўжэнні кантракта на шэсць гадоў[2].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У складзе юнацкай зборнай Іспаніі выйграў чэмпіянат Еўропы да 17 гадоў у 2007 годзе, заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету ў тым жа годзе.

Прыняў удзел на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Ізраілі, дзе іспанцы выйгралі чэмпіянат.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Нача мае брата Алехандра (Алекса), таксама футбаліста.

31 мая 2014 года ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай Марыяй Картэс. 13 мая 2015 года ў пары нарадзілася дачка Алехандра Фернандэс Картэс.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Nacho Fernández // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Начо продлил контракт с «Реалом»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]