Перайсці да зместу

Джыбуційскі франк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джыбуційскі франк
* араб. فرنك‎‎
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 DJF
Сімвалы Fdj
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена 1884
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of Djibouti[d]
Курсы на 7 чэрвеня 2024 года
1 USD 177,7 DJF
1 EUR 193,7 DJF
1 RUB 2,002 DJF
1 GBP 227,3 DJF
1 JPY 1,141 DJF
1 BYN 54,47 DJF
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джыбуці́йскі франк (араб. فرنك‎‎, код ISO 4217: DJF) — афіцыйная валюта Джыбуці. Гістарычна дзеліцца на 100 сантымаў, але яны не ўжываюцца.

Пачынаючы з 1884 года, калі Джыбуці стала французскім пратэктаратам, на гэтай тэрыторыі, паралельна з Індыйскай Рупіяй пачаў абарачацца Французскі франк.

З 1908 года быў уведзены франк, які друкаваўся Індакітаі, па фіксаваным курсе да французскага франка.

У 1948 годзе, былі выпушчаны першыя франкі спецыяльна для Джыбуці, якія называліся «Côte Française des Somalis». У 1949 годзе уласны джыбуційскі франк меў курс адносна долара 214,392 франкі да 1 долара ЗША.

У 1952 годзе, пачалі выпускацца франкі з назвай змененай на «франк афараў і ісаў».

Пасля атрымання краіна незалежнасці ў 1977 годзе, быў ўведзены новы франк, які мае такі самы выгляд і ў нашы дні.