Дзівінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзівінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзівін
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 760
Дзівінскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Дзі́вінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дзівін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Чэмерскага і Ягмінаўскага сельсаветаў[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Павіццеўскага сельсавета перададзены вёскі Лелікава і Замосце[2]. У 1970 годзе скасавана вёска Замосце (злілася з вёскай Лелікава)[3]. У 1973 годзе ў склад сельсавета з Кіселявецкага сельсавета перададзены вёскі Руховічы і Хабовічы[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[5]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Восаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Барысаўка, Воса, Клятышча, Пералессе)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 5494 чалавекі[7], з іх 88,8 % — беларусы, 7,9 % — украінцы, 2,8 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 4760 чалавек[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 289 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Кобринского района Брестской области Архівавана 22 верасня 2020.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.