Дубляж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дубляж у Еўропе:      Дзіцячая прадукцыя: Краіны, у якіх дубляж выкарыстоўваюць толькі ў тэлепраграмах для дзяцей, а астатняе — пераважна субтытры.      Змяшаныя зоны: Краіны, у якіх робіцца як дубляж, так і субтытраванне.      Закадравае агучванне: Краіны, у якіх робіцца як дубляж, так і закадравы пераклад ці субтытраванне.      Поўны дубляж: краіны, у якіх пераважае поўны дубляж усёй відэапрадукцыі.      Краіны, якія часам робяць уласны дубляж, але звычайна выкарыстоўваюць ужо зробленыя дубляжы іншых краін на зразумелай насельніцтву мове (Беларусь і Славакія).      Бельгія: Фламандскі рэгіён часам стварае дубляж на ўласным дыялекце, а інакш выкарыстоўвае субтытры. Валонскі і нямецкамоўны рэгіёны выкарыстоўваюць поўны дубляж.

Дубля́ж (фр.: doublage — падваенне) — дубліраванне кінафільмаў, стварэнне новай ідэнтычнай арыгіналу фанаграмы фільма на іншай мове. Складаецца з 2 стадый: стварэння тэксту фільма і ўвасаблення тэксту пры рабоце рэжысёра з акцёрамі ў час моўнай таніроўкі. Пераклад дыялогаў пры дубляжы павінен быць дакладным па сэнсе і адпавядаць складавай артыкуляцыі акцёраў на экране[1].

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Савецкая школа дубляжу пачала развівацца з 1935 года. На кінастудыі «Беларусьфільм» некаторыя фільмы здымаліся на беларускай мове, а потым дубліраваліся на рускую (напрыклад, фільмы-спектаклі 1950-х гг., кінафільм «Чужая бацькаўшчына», рэж. В. Рыбараў, 1983, і інш.)[1].

Большасць фільмаў знята на рускай мове і частка з іх дубліравана на беларускую («Вянок санетаў», рэж. В. Рубінчык, 1976; «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», абодва 1982, рэж. В. Тураў, і інш.)[1].

Дубляж на беларускую мову замежных кінафільмаў атрымаў шырокае распаўсюджанне ў канцы 2010-х — 2020-х гадах у сувязі з ростам нацыянальнай свядомасці. Першапраходцам у 2016 годзе стаў праект «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы Velcom (А1). Колькасць наведвальнікаў кінапаказаў беларускамоўных фільмаў у кінатэатрах у рамках праекта склала больш за 50 тысяч чалавек. Станам на 2022 год акрамя «Кінаконга», чый дубляж фільмаў даступны на стрымінгавым рэсурсе VOKA, дзейнічалі праекты «Гаварун», «Лагодны Цмок», ANIBEL, Belmovie[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]