Перайсці да зместу

Дудаковічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дудаковічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 172 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2234
Паштовыя індэксы
213182
Аўтамабільны код
6
Дудаковічы на карце Беларусі ±
Дудаковічы (Беларусь)
Дудаковічы
Дудаковічы (Магілёўская вобласць)
Дудаковічы

Дудако́вічы[1] (трансліт.: Dudakovičy, руск.: Дудаковичи) — вёска ў Беларусі, у Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.

Знаходзіцца за 12 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Круглае, за 77 км ад Магілёва, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Талачын, на рацэ Гнілка[2].

Вядомая з пачатку XVI стагоддзя[2]. З XVII стагоддзя — мястэчка. З 1772 г. у Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. З 1861 года ў Магілёўскім павеце. У 1919 годзе сяло. З 1924 года вёска ў Круглянскім раёне, у 1931—1935 гг. у Талачынскім раёне, у 1959—1965 гг. у Бялыніцкім раёне.

Да 2014 года вёска ўваходзіла ў склад Ляснянскага сельсавета[3], у 1964—2014 гадах яго цэнтр[4].

  • 1909 год — 446 жыхароў, 50 двароў[2]:
  • 1971 год — 329 жыхароў, 101 двор[2];
  • 1997 год — 291 жыхар, 112 двароў[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дако́вічы
  2. а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 декабря 2014 г. № 7-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Круглянского района Могилевской области
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  • Дудаковічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 252.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 11. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 г. (руск.)