Перайсці да зместу

Жалезніца горная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жалезніца горная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sideritis montana L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32758
NCBI  155254
EOL  579425
GRIN  t:33908
IPNI  459012-1
TPL  kew-191492

Жале́зніца горная[3] (Sideritis montana) — від кветкавых раслін з роду Жалезніца (Sideritis) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая[4] травяністая расліна з прамым або ўзыходзячым каля асновы, мякка апушаным сцяблом вышынёй 10—50[3] см. Лісце супраціўнае, апушанае, простае, лопасцевай або эліптычнай формы, з падоўжнымі жылкамі, пераходзячымі ў зубчыкі з шыпікам. Верхняе лісце амаль сядзячае, астатняе — на кароткіх чаранках. Кветкі двухгубыя, светла-жоўтага колеру з чырванаватым адгінам, у шматлікіх кальчаках (пераважна па 6 кветак), сабраных у доўгія перарывістыя несапраўдныя каласы. Плод — 4 гладкія арэшкі.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс), Еўропе, Сярэдняй Азіі, Пакістане[5]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца як рэдкі заносны заносны від, адзначаны ў Полацку[3].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезатроф[4]. Расце ў горных стэпах, сухіх горных лугах, камяністых россыпах, скалах, чыгуначных насыпах, каля дарог, на пашах і пустках. Цвіце ў чэрвеніверасні.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна[4]. Атрутная для коней[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. а б в Железница горная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. а б Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)